Эгіна (востраў)
Эгіна (грэч. Αίγινα) — востраў у Эгейскім моры. Уваходзіць у склад Грэцыі. Агульная плошча - 87,41 км². Насельніцтва - 13056 чал. (2011 г.). ПрыродаВостраў Эгіна месціцца ў Сараніцкім заліве на захадзе Эгейскага мора ў 19 км на паўднёвы захад ад Афінаў. Мае вулканічнае паходжанне, сфарміраваўся каля 4 - 1 млн гадоў таму. Даўжыня з захаду на ўсход — 12,8 км. Найбольшая шырыня з поўначы на поўдзень — 11,3 км. Найвышэйшы пункт — гара Орас (532 м). Берагі крутыя, скалістыя. Толькі на захадзе маецца заліў з нізкімі берагамі, прыдатны для заходу суднаў. Клімат субтрапічны міжземнаморскі. У зімовыя месяцы сярэдняя тэмпература рэдка апускаецца ніжэй за 6°C, улетку паднімаецца да 31°C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 402 мм. У мінулым на Эгіне меўся хваёвы лес. У нашы дні пераважаюць зараснікі ксерафітаў, маюцца штучныя насаджэнні дубоў і кіпарысаў. Фаўна прадстаўлена птушкамі, казуркамі, грызунамі. ГісторыяЗгодна старажытнагрэчаскай міфалогіі востраў першапачаткова зваўся Энонэ. Тут нарадзілася Эгіна, выкрадзеная Зеўсам. Ад іх сувязі нарадзіўся Эак, першы валадар Энонэ і дзед знакамітага героя Ахіла. Ён пераназваў востраў у гонар сваёй маці. Археолагі выявілі, што Эгіна была населена ў неаліце, каля 3000 тысячагоддзя да н. э. З 2 тысячагоддзя да н. э. назіраўся росквіт мясцовай культуры, звязаны з развіццём Мікенскай цывілізацыі. У пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. была населена дарыйцамі. Эгінскі поліс набыў найбольшую магутнасць у VII - сярэдзіне V стст. да н. э. дзякуючы свайму флоту, які падтрымліваў гандаль з іншымі землямі Грэцыі, Егіптам і Фінікіяй. Эгінцы ўдзельнічалі ў бітве ля Саламіна з персамі. Срэбраныя манеты Эгіны з выявай чарапахі карысталіся попытам ва ўсёй Грэцыі. У 459 г. да н. э. Эгіну захапілі афіняне, якія зруйнавалі ўмацаванні і ўсталявалі кантроль над флотам. Пазней Эгіна трапіла пад уладу македонцаў, рымлян, візантыйцаў, венецыянцаў, туркаў. У 1827 - 1829 гг., падчас грэчаскай вызваленчай вайны, выконвала функцыю сталіцы Грэцыі. ЭканомікаНа востраве Эгіна маюцца 2 парты, якія злучаюць яго з іншымі портамі Грэцыі, у тым ліку Афінамі. Асноўныя галіны эканомікі — кабатажнае суднаходства, традыцыйнае рамяство, рыбалоўства, абслугоўванне турыстаў. Востраў знакаміты вытворчасцю фісташак. Славутыя мясціныЭгіну наведваюць аматары антычнасці і традыцыйнай грэчаскай культуры. Найбольш адметныя славутыя мясціны вострава:
Спасылкі |