Электробус
Электро́бус (электрычны аўтобус) — аўтаномны бязрэйкавы механічны транспартны сродак, прызначаны для перавозкі 7 і больш пасажыраў, рухомы з дапамогай цягавага электрапрывада, электрычная энергія для якога запасаецца на борце ў накапляльніку. У якасці накапляльніка і адначасова крыніцы электраэнергіі для працы электробуса звычайна выкарыстоўваецца цягавая акумулятарная батарэя вялікай ёмістасці, якую размяшчаюць у нішах пад кузавам, у заднім адсеку, і г. д. Электробус сярэдняй альбо вялікай умяшчальнасці, паводле прынцыпу канструявання і электраабсталявання шмат у чым падобны да тралейбуса, а ў агульнай канцэпцыі — да электрамабіля. Электробусы ў БеларусіУ маі 2017 года ў Мінску запусцілі першыя электробусы ўласнай вытворчасці — E 433 Vitovt Max Electro, вытворчасці Белкамунмаша[1]. У лютым 2018 года ў Магілёве пачалі курсіраваць 2 электробусы CRRC TEG6125BEV03 кітайскай вытворчасці па тралейбусным маршруце № 4.[2]. Зноскі
Спасылкі
|