Эпікур
Эпіку́р (грэч. Επίκουρος; 341 да н.э., востраў Самас, Грэцыя — 270 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф, заснавальнік эпікурэізму. Біяграфічныя звесткіУ 306 да н.э. заснаваў у Афінах філасофскую школу, якая атрымала назву «Сад Эпікура». Аўтар каля 300 твораў, у т.л. «Аб прыродзе» ў 37 кнігах. Да нас дайшлі толькі тры яго пісьмы, шэраг фрагментаў і выказванняў. СветапоглядУ адрозненне ад папярэднікаў Эпікур бачыў у філасофіі не толькі тэарэтычнае, сузіральнае, але і практычнае вучэнне, якое прасвятляе чалавека, збаўляе яго ад страху, хваляванняў і сцвярджае ціхамірнасць духу. На яго думку, гэта і ёсць зямное шчасце, таму што бессмяротнай душы і замагільнага жыцця не існуе. Лічыў, што для шчасця чалавеку дастаткова абмежаваць свае задавальненні тымі, якія адпавядаюць яго прыродзе і неабходныя для жыцця; вышэйшую дабрачыннасць бачыў у разважлівасці. Анталогія Эпікура грунтавалася на атамістычным вучэнні Дэмакрыта. Ён лічыў, што ўсе рэчы, у т.л. душа, складаюцца з атамаў, якія пры сваім руху здольныя адхіляцца ад прамой лініі. Магчымасць руху атамаў абгрунтоўваў наяўнасцю пустаты. Сусвет разглядаў як сукупнасць цел і пустаты, лічыў, што Сусвет складаецца з мноства светаў, якія ўзніклі самастойна, без якой-небудзь знешняй сілы. У гнасеалогіі Эпікур прытрымліваўся сенсуалізму і зыходзіў з таго, што ад кожнага з цел навакольнага свету зыходзяць копіі (вобразы), якія складаюцца з найтанчэйшых атамаў і пранікаюць у органы пачуццяў чалавека, ствараюць пачуццёвыя ўспрыманні. Прызнаваў існаванне багоў, але, на яго думку, яны знаходзяцца ў міжсусветнай прасторы і не ўмешваюцца ў рэальнае жыццё чалавека. СпадчынаВучэнне Эпікура атрымала далейшае развіццё ў працах Лукрэцыя, значна паўплывала на еўрапейскую філасофію новага часу (П. Гасендзі і інш.). На Беларусі ідэі Эпікура набылі пашырэнне ў эпоху Адраджэння (К. Бекеш, С. Р. Лован, К. Лышчынскі і інш.). Зноскі
|