Юрый Багушэвіч (пісьменнік)
Юрый Багушэвіч, поўнае імя Георгій Канстанцінавіч Багушэвіч (5 мая 1917, Орша — 18 мая 1983, Мінск) — беларускі пісьменнік і перакладчык. БіяграфіяНарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Скончыў у 1941 годзе факультэт мовы і літаратуры Мінскага педагагічнага інстытута[1], адначасова працаваў у газеце «Сталинская молодежь». У час Вялікай Айчыннай вайны знаходзіўся ў дзеючай арміі[1] на Калінінскім і Беларускім франтах, з 1943 — ваенны карэспандэнт. З 1945 — у ваеннай газеце на Далёкім Усходзе (Карэя, Кітай). Пасля дэмабілізацыі з 1949 года працаваў у рэдакцыях газет «Піянер Беларусі», «Мінская праўда», «Фізкультурнік Беларусі», быў карэспандэнтам газеты «Советский спорт», літкансультантам СП БССР, галоўным рэдактарам Мінскай кінастудыі навукова-папулярных і дакументальных фільмаў[1]. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР і Беларусі з 1954 года. Памёр 18 мая 1983 года ў Мінску. Пахаваны на Паўночных могілках Мінска[2] (Паўночныя-1, 62/18/17)[3]. ТворчасцьДэбютаваў у 1938 годзе[1]. Пісаў пераважна на рускай мове. Выйшлі аповесці «Побратимы» (1955), «Дерево дружбы» (1959), «Повести и рассказы» (1970), «В городке над Неманом» (1973), «Дырэктар „зялёнай школы“» (1975), «Юность пришла» (1977, 1987)[1]. Прымаў удзел у напісанні гісторыі мінскіх станкабудаўнічага і аўтамабільнага заводаў[1]. Напісаў некалькі сцэнарыяў кароткаметражных кінафільмаў, у сааўтарстве з В. Зубам — п'есу «Сябры» (1960, пастаўлена ў 1958)[1]. Пераклаў на рускую мову асобныя творы П. Пестрака, А. Рылько, П. Кавалёва, аповесць Р. Няхая «Сарочы лес», зборнік «Піянеры-героі» (з Б. Бур'янам). Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
|