Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў
Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў (нар. 29 мая 1932, г. п. Кулоціна, Наўгародская вобласць — 21 сакавіка 2019, Масква[1]) — савецкі і беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1976), Заслужаны архітэктар Расіі (1993), Заслужаны архітэктар Беларусі (2007), Народны архітэктар Расіі (2008)[2]. Ганаровы грамадзянін горада Мінска, галоўны архітэктар Мінска (1974—1986). Акадэмік РАМ, акадэмік РААБН. БіяграфіяСкончыў у 1956 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў у інстытутах «Белпрампраект» (старэйшы архітэктар, кіраўнік групы), «Мінскпраект» (у 1965—1974 гадах кіраўнік архітэктурнай майстэрні). У 1974—1986 гадах намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі, галоўны архітэктар Мінска[3]. З 1986 года першы намеснік начальніка Камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтве горада Масквы, з 1994 года кіраўнік Маскоўскага навукова-даследчага і праектнага інстытута тыпалогіі эксперыментальнага праектавання. З 2002 года першы намеснік галоўнага архітэктара г. Масквы — дырэктара ГУП МНДІТЭП; з 2012 года творчы кіраўнік МНДІТЭП[2]. Пражываў у Маскве. Памёр 21 сакавіка 2019 года. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілках[4]. ТворчасцьАсноўныя работы: генеральныя планы шэрага прамысловых аб’ектаў у гарадах Беларусі (1956—1961, у сааўтарстве); у Мінску — інстытуты тэхнічнай кібернетыкі па вул. Сурганава і электронікі АН Беларусі (абодва 1967), комплекс Цэнтральнага НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (1974) і НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання (1967) па вул. Славінскага, інтэрнаты Беларускага політэхнічнага інстытута па вул. Б. Хмяльніцкага, БДУ па вул. Кастрычніцкай і Варвашэні, радыётэхнічнага інстытута па вул. Я. Коласа (1964—1975), жылыя дамы па вул. Караля, з убудавана-прыбудаванымі ўстановамі культбыту і майстэрнямі Саюза мастакоў БССР па вул. Сурганава (1970, 1975); комплекс інстытутаў культуры і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў народнай гаспадаркі Беларусі (1975) па вул. Маскоўскай, крыты каток ў парку імя М. Горкага (1976), Дом літаратара, комплекс НДІ электронных вылічальных машын па вул. М. Горкага (1978), станцыя метро «Кастрычніцкая» і інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна на пл. Леніна (1984, усе ў сааўт.)[3], забудовы вул. Я. Коласа, М. Горкага, Куйбышава, мікрараёнаў Зялёны Луг-6, В. Харужай-2, Чыжоўка-5, генплана развіцця Мінска да 2000 г. з праектам планіроўкі прыгараднай зоны (1984), помнікаў-бюстаў К. Марксу, У. І. Леніну каля будынка ЦК КПБ (1980)[5]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года[5]. У 1973—1975 гадах старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі[3]. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Прэмія Савета Міністраў СССР[5]. Зноскі
Літаратура
|