Ян Ежы Радзівіл
Ян Юрый Радзівіл (8 студзеня 1588, мястэчка Чарнаўчыцы Берасцейскага павета — 18 снежня 1625, горад Кобрын) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян троцкі (з 1613) Валодаў маёнткамі ва Украіне; II ардынат на Нясвіжы (1616). БіяграфіяЗ нясвіжскай лініі роду Радзівілаў гербу «Трубы», сын Мікалая Крыштафа «Сіроткі», ваяводы віленскага, і Альжбеты Яўхіміі з Вішнявецкіх. Меў братоў Жыгімонта Караля, Альбрэхта Уладзіслава і Аляксандра Людвіка. Навучаўся ў езуіцкіх калегіумах Нясвіжа, Бранева, Аўгсбурга, падарожнічаў па Германіі, Італіі. Абіраўся паслом на сойм (1611), маршалак Галоўнага Трыбунала ў 1616. Падтрымліваў палітыку Жыгімонта Вазы, неаднаразова быў сенатарам-рэзідэнтам пры каралю. У 1619 выехаў у вялікае замежнае падарожжа, наведаў Германію, Бельгію, Англію, Францыю, Іспанію, Італію. У 1621 запісаўся ва ўніверсітэт у Падуі, а ў 1625 — у Балонні. У шлюбе з Элеанорай Астрожскай дзяцей не меў, па яго смерці Нясвіжская ардынацыя перайшла да брата Альбрэхта Уладзіслава[3]. У апошні год жыцця Я. Ю. Радзівіла на тэрыторыі сучаснай Беларусі прайшла чума («моравае паветра»), ад якой ён, імаверна, і памёр. Зноскі
Літаратура
|