Ян Сібеліус
Ян (Жан[15], Юхан) Сібеліус[16] або Сібеліюс (шведск.: Jean Sibelius ⓘ, шведск.: Johan Julius Christian Sibelius; 8 снежня 1865, Хяменліна, Вялікае княства Фінляндскае — 20 верасня 1957, Ярвенпяя, Фінляндыя) — фінскі кампазітар, педагог; заснавальнік нацыянальнай кампазітарскай школы; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў сусветнага сімфанізму. Біяграфічныя звесткіВучань М. Вегеліуса. 3 1891 выкладаў у Хельсінкскай кансерваторыі. ТворчасцьДля яго творчасці характэрны віртуознае валоданне тэхнікай кампазіцыі і інструментоўкі, сінтэз класічных і рамантычных традыцый, імкненне да праграмнасці. Арганічна перапрацоўваў музычны фальклор, выкарыстоўваючы яго ладава-гарманічныя і гарманічныя асаблівасці. Творы вылучаюцца своеасаблівай строгасцю і адначасова непасрэднасцю выказвання, для іх характэрны патрыятычныя матывы, заснаваныя на фінскай народнай паэзіі, гісторыі, міфалогіі і эпасе. Сярод твораў: сімфонія «Кулерва» для салістаў, хору і аркестра (1892), 7 сімфоній для аркестра (1899—1924), праграмныя аркестравыя творы, у т.л. сюіта «Лемінкяйнен» (1893—96), 4 легенды (у т.л. «Туанельскі лебедзь» на сюжэт «Калевалы»), сімфанічныя паэмы, у т.л. «Сага» (апошняя рэд. 1901), «Вясновая песня» (1894), «Фінляндыя» (1899), «Дачка Поўначы» (1906), «Начная скачка і усход сонца» (1907), «Тапіёла» (1926), канцэрт для скрыпкі з аркестрам (1903), «Сумны вальс»; інструментальныя ансамблі і п’есы; кантаты і хары, каля 100 рамансаў і песень, музыка да драматычных спектакляў і інш. Асноўныя творыСімфоніі
Ушанаванне памяці3 1951 штогод праводзіцца Міжнародны музычны фестываль «Тыдзень Сібеліуса» (Хельсінкі). Гл. таксама Сібеліус, цягнік Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|