About.com
About.com (вымаўляецца «эбаўт-ком») — англамоўны вэб-сайт, онлайнавая крыніца інфармацыі і саветаў для спажыўцоў. У рэйтынгу Nielsen NetRatings ён уваходзіць у верхнюю дзясятку вэб-сайтаў[2]. Сайт заснаваны ў 1996 годзе. У 2005 годзе быў набыты кампаніяй «The New York Times Company» і з тых часоў належыць Нью-Ёрк таймс. About.com развіваецца дынамічна, у адпаведнасці з новай інфармацыяй і зменамі інтарэсаў спажыўцоў. About.com падзелены на тэматычныя раздзелы (topic sites), якія згрупаваны ў каналы (channels) і спецыялізаваны на розных тэмах — ад хатняй гаспадаркі да педыятрыі. Матэрыялы напісаны групай з больш чым 600 журналістаў (на сайце яны завуцца гідамі — Guide), якія з’яўляюцца экспертамі ў сваёй вобласці. Кожны гід выбірае сабе адну спецыялізацыю і з’яўляецца эксклюзіўным аўтарам для напісання матэрыялаў па гэтай тэме. Змест сайта можа мець формы звычайных артыкулаў, анлайн-курсаў, віктарын, відэа, і да т.п. Гідам выплачваецца асноўная стыпендыя з надбаўкамі ў залежнасці ад трафіку. Зноскі
Спасылкі
|