Share to:

 

Ford Model A (1903)

Ford Model A, 1903

Ford Model A — аўтамабіль кампаніі Ford. Першая мадэль, якую кампанія Ford пачала вырабляць серыйна. З 1903 па 1904 гады было зроблена 1750 аўтамабіляў. У 1904 годзе Model А была замененая на Ford Model C.

Гісторыя

Мадэль Ford Model A серыйна выраблялася з 1903 па 1904 год. У перыяд вытворчасці аўтамабілі гэтай мадэлі прадаваліся па кошце ў $880, а набор дадатковых опцый абыходзіўся пакупніку ў $30[1].

Аўтамабіль ўяўляў сабой двух- ці чатырохмесны экіпаж, з магчымасцю накрываць верх. Аўтамабілі абсталёўваліся 1,6-літровым апазітным двухцыліндравым рухавіком, які развіваў магутнасць 8 к. с. На машыне была ўсталявана 3-ступеністая планетарная перадача. Пры масе аўтамабіля 1240 фунтаў (562 кг), аўтамабіль мог развіваць хуткасць у 45 міль/г (72 км / г).

Самы стары Ford

Першапачаткова былі выпушчаны тры тэставыя асобнікі машыны, шасі якіх мелі серыйныя нумары 9, 11 і 30[2]. Гэтыя асобнікі былі прададзеныя ў першы дзень запісу заказаў[3]. №11 быў куплены доктарам Эрнстам Пфеннінгам (англ.: Dr. Ernst Pfenning), №9 — Indiana Automobile Company і №30 — Гербертам Л. Макнэры (англ.: Herbert L. McNary), вытворцам сметанковага масла з Аёвы[1]. З трох тэставых асобнікаў першыя два, з нумарамі 9 і 11, былі страчаныя.

І толькі асобнік Ford Model A Tonneau (шасі №30) захаваўся да нашага часу і з’яўляецца цяпер самым старым аўтамабілем Ford. Гэта тая машына, што была замоўлена 13 ліпеня 1903 года Гербертам Л. Макнэры. Гэта была чатырохмесная мадэль з адкрытым верхам, чырвоным кузавам і сядзеннямі, абабітымі чорнай скурай.

За ўвесь час аўтамабіль змяніў пяцярых ўладальнікаў. На працягу 50 гадоў асобнік знаходзіўся ў асабістай калекцыі сям’і Макнэры, пасля чаго яго купіў Гары Бард за 400 долараў. Новы ўладальнік заняўся рэстаўрацыяй аўтамабіля і ў 1961 прадаў яго аднаму з дылераў Ford у Швейцарыі, дзе машына прабыла да 2001 года. У 2007 годзе аўтамабіль быў прададзены на аўкцыёне за 693 тыс. долараў[3].

Пазней аўтамабіль спрабавалі прадаць у 2010 годзе, але тады рэалізаваць яго не атрымалася: лот не дасягнуў рэзерву цаны і быў зняты з таргоў. У кастрычніку 2012 года аўтамабіль зноў быў выстаўлены на аўкцыён.

Зноскі

Спасылкі

Index: pl ar de en es fr it arz nl ja pt ceb sv uk vi war zh ru af ast az bg zh-min-nan bn be ca cs cy da et el eo eu fa gl ko hi hr id he ka la lv lt hu mk ms min no nn ce uz kk ro simple sk sl sr sh fi ta tt th tg azb tr ur zh-yue hy my ace als am an hyw ban bjn map-bms ba be-tarask bcl bpy bar bs br cv nv eml hif fo fy ga gd gu hak ha hsb io ig ilo ia ie os is jv kn ht ku ckb ky mrj lb lij li lmo mai mg ml zh-classical mr xmf mzn cdo mn nap new ne frr oc mhr or as pa pnb ps pms nds crh qu sa sah sco sq scn si sd szl su sw tl shn te bug vec vo wa wuu yi yo diq bat-smg zu lad kbd ang smn ab roa-rup frp arc gn av ay bh bi bo bxr cbk-zam co za dag ary se pdc dv dsb myv ext fur gv gag inh ki glk gan guw xal haw rw kbp pam csb kw km kv koi kg gom ks gcr lo lbe ltg lez nia ln jbo lg mt mi tw mwl mdf mnw nqo fj nah na nds-nl nrm nov om pi pag pap pfl pcd krc kaa ksh rm rue sm sat sc trv stq nso sn cu so srn kab roa-tara tet tpi to chr tum tk tyv udm ug vep fiu-vro vls wo xh zea ty ak bm ch ny ee ff got iu ik kl mad cr pih ami pwn pnt dz rmy rn sg st tn ss ti din chy ts kcg ve 
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 
Kembali kehalaman sebelumnya