I з’езд Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй БеларусіПершы з'езд Камуністычнай партыі Літвы і Заходняй Беларусі. Адбыўся нелегальна 1—3 кастрычніка 1918 г. у акупіраванай германскімі войскамі Вільні. Прысутнічалі 34 дэлегаты ад амаль 800 членаў партыі. Парадак дня:
Па ўсіх асноўных пытанняў выступаў П. Эйдукявічус, ён а падрыхтаваў амаль усе праекты рэзалюцый з'езда. У рэзалюцыях па дакладах Часовага цэнтральнага бюро і з месцаў з'езд адобрыў ініцыятыву рэвалюцыйных сацыял-дэмакратаў па стварэнні рэвалюцыйнай партыі рабочага класа і асудзіў правых сацыял-дэмакратаў, якія «зацямняюць класавую свядомасць пралетарыяту, пакідаюць яго бяззбройным у барацьбе і аддаюць на з'ядзенне сваёй і германскай буржуазіі». З'езд ахарактарызаваў сусветную вайну як захопніцкую і ўказаў на цяжкія яе наступствы для Літвы, якая знаходзілася пад акупацыяй кайзераўскай Германіі. Выйсце з вайны і вызваленне працоўных ад прыгнёту буржуазіі з'езд бачыў у сацыялістычнай рэвалюцыі. Было рэкамендавана партыйным арганізацыям ствараць прафсаюзы і рабочыя кааператывы на кожнай фабрыцы і заводзе, у кожнай вёсцы. З'езд даў палітычную ацэнку розным дробнабуржуазным партыям, якія «з'яўляюцца свядомымі ці несвядомымі віноўнікамі ўсіх паражэнняў пралетарыяту ў яго барацьбе». Канстатавалася, што ствараемая Кампартыя з'яўляецца партыяй новага тыпу, якая ставіць галоўнай мэтай барацьбу за сацыялістычную рэвалюцыю і дыктатуру пралетарыяту, за савецкую ўладу і пабудову сацыялізму. З'езд пацвердзіў рашэнне партыйнай нарады (14 жніўня 1918 г.) і I канферэнцыі Кампартыі Літвы і Заходняй Беларусі (15 верасня 1918 г.) аб прыняцці праграмы РКП(б) і назве партыі камуністычнай. Абвясціў сябе I з'ездам Кампартыі Літвы і Заходняй Беларусі 1-й акупацыі. На самай справе ён быў з'ездам толькі Кампартыі Літвы, таму што прадстаўнікі партыйных арганізацый, якія існавалі на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у ім не ўдзельнічалі. З'езд прыняў статут партыі і абраў 7 членаў ЦК КПЛіЗБ П. Эйдукявічуса, Р. Піляра, К. Керновіча, С. Грыба, А. Бразджыеніса, А. Якшэвічуса, І. Летувайціса. З'езд завяршыў стварэнне Кампартыі Літвы і вызначыў яе аснооўныя задачы. Літаратура
|