Renault S.A.Renault S.A. — французская аўтамабілебудаўнічая карпарацыя. Штаб-кватэра — у прыгарадзе Парыжа. Уласнікі і кіраўніцтваНайбуйныя акцыянеры кампаніі — урад Францыі (15,01 %) і Nissan (15 %)[6]. Старшыня рады дырэктараў — Луі Швейцер, генеральны дырэктар і прэзідэнт — Карлас Гон. Дзейнасць«Renault» кантралюе карэйскую кампанію Samsung Motors і румынскую Dacia, валодае 44 % акцый японскай кампаніі Nissan Motor (пры гэтым апошняй прыналежыць 15 % акцый Renault) і 20 % AB Volvo. Альянс Renault і Nissan (Renault Nissan Alliance) займае адно з першых месцаў у свеце па выпуску аўтамабіляў. Кампанія выпускае аўтамабілі пад маркамі «Renault», «Samsung», «Dacia». У мадэльны шэраг уваходзяць легкавыя і камерцыйныя (у тым ліку цяжкія грузавікі) аўтамабілі, трактары і г. д. У 2006 годзе кампанія прадала 2,433 млн. аўтамабіляў. Выручка за гэты перыяд склала 41,53 млрд. еўра, чысты прыбытак — 2,94 млрд. еўра[6]. У студзені 2008 г. Renault склала дамову з Microsoft і Novell на замену выкарыстоўваных дыстрыбутываў GNU/Linux на Suse Linux Enterprise Server, які падпадае пад дамову 2006 г. паміж Microsoft і Novell. Мадэльны шэраг RenaultСучасны
Значныя гістарычныя мадэліУ БеларусіСтанам на канец 2020 года ў Беларусі ў асабістай уласнасці грамадзян зарэгістравана 212 094 аўтамабіля маркі Renault[7]. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|