S.T.A.L.K.E.R.: Call of Pripyat
S.T.A.L.K.E.R.: Call of Pripyat (бел.: S.T.A.L.K.E.R.: Покліч Прыпяці, руск.: S.T.A.L.K.E.R.: Зов Припяти) — камп’ютарная гульня ў жанры шутара ад першай асобы з элементамі ролевай гульні і survival horror ад украінскай кампаніі GSC Game World, сіквел S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобыля. Выхад гульні адбыўся 2 кастрычніка 2009 года[1][2]. Гульнявы працэсS.T.A.L.K.E.R.: Покліч Прыпяці — гэта шутар ад першай асобы. У гэтым жанры ад гульца патрабуецца хуткасць рэакцыі і дакладнасць яго дзеянняў. У гульні прысутнічае мноства відаў агнястрэльнай зброі з краін Варшаўскага дагавору і НАТА, напрыклад, вінтоўкі АК-74 або HK G36. Мэта гульца — выканаць ўсе сюжэтныя заданні, аднак ў гульні таксама ёсць і дадатковыя місіі. СюжэтПасля падзей ў Цені Чарнобыля УСУ вырашаюць правесці аперацыю «Фарватар» з дапамогай Мі-24, каб атрымаць кантроль над ЧАЭС, але падчас аперацыі ўсе ваенныя верталёты выходзяць з строю. Галоўны герой — былы «сталкер» і агент СБУ Дзегцяроў — павінен разабрацца ў прычынах краху аперацыі. АцэнкіРэакцыі
Гульня атрымала 80 балаў з 100 на сайце Metacritic[3]. Крытык з сайта IGN піша: «Хоць S.T.A.L.K.E.R.: Call of Pripyat не здзіўляе так, як арыгінал, гэта выдатная гульня, якой павінен даць шанс чытач»[4]. Зноскі
|