SES
SES S.A. — глабальны спадарожнікавы аператар, штаб-кватэра якога размешчана ў Бецдорфе, Люксембург. Кампанія катыруецца на біржы Euronext у Парыжы і на Люксембургскай фондавай біржы, тыкер: SESG. Займае другое месца ў свеце па абароце сярод спадарожнікавых аператараў[3] і мае групоўку з 55 геастацыянарных спадарожнікаў, якія могуць абслугоўваць 99 % насельніцтва Зямлі.[4] ГісторыяКампанія была заснавана ў 1986 годзе пад назвай Société Européenne des Satellites. Першы спадарожнік (Астра 1A) быў выведзены на арбіту ў 1988 годзе[5]. У 2001 годзе змяніла назву на SES Global, але ў 2006 годзе вярнулася да назвы SES. У маі 2011 года SES абвясціла пра ўкараненне новай структуры кіравання, закліканай кансалідаваць даччыныя кампаніі пад кіраваннем адзінага Выканаўчага камітэта, які адказвае за бягучыя аперацыі, а таксама за падрыхтоўку рашэнняў для Савета дырэктараў[6]. Зноскі
Спасылкі
|