Акім Міхайлавіч Шаўчэнка
Акім Міхайлавіч Шаўчэнка (28 лістапада (11 снежня) 1902, в. Карма, Гомельскага павета, Магілёўскай губерні — 12 снежня 1980, Мінск) — беларускі савецкі мастак-жывапісец. БіяграфіяСкончыўшы ў 15 гадоў мясцовую школу, паступіў вучыцца ў настаўніцкую семінарыю ў Гомелі. Паралельна займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва ў мастака-акварэліста і графіка Сяргея Іванавіча Грамыкі, выпускніка Кіеўскага мастацкага вучылішча, вучня вядомага ўкраінскага педагога Фёдара Крычэўскага. Увосень 1920 стаў наведваць мастацкую студыю імя Міхаіла Урубеля ў Клубе чыгуначнікаў. Выкладаў там мастак Афанасій Сцяпанавіч Сазонаў, а адным з вучняў быў будучы вядомы беларускі жывапісец Георгій Ніскі. У 1921 годзе паступіў у Гомельскае педагагічнае вучылішча. Усвядоміўшы, што асноўным прызначэннем з'яўляецца выяўленчае мастацтва, з'ехаў вучыцца ў Маскву, у УМАТЭМАЙС, а затым у ленінградскі Інстытут пралетарскага выяўленчага мастацтва. Выкладчыкамі яго былі Сяргей Герасімаў, Аляксандр Дрэвін, Давід Штэрэнберг. З'яўляўся ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, быў узнагароджаны ордэнамі за баявыя заслугі. З 1945 года жыў і працаваў у г. Мінску. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1947 — 1959). Сярод яго вучняў мастакі Міхаіл Андрэевіч Савіцкі, Май Вольфавіч Данцыг, Георгій Георгіевіч Паплаўскі, Віктар Аляксандравіч Грамыка , Васіль Пятровіч Шаранговіч, Леанід Дударэнка і іншыя[1]. З 1940 сябра Саюза мастакоў БССР. ТворчасцьПрацаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Быў аўтарам цыкла фігуратыўных палотнаў пра Янку Купалу і Якуба Коласа, шэрагу партрэтаў сучаснікаў, пейзажаў, нацюрмортаў. Яго твор «Плытагоны», напісаны ў 1932 годзе, быў прызнаны адным з лепшых сярод прадстаўленых у рамках Першай Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры ў Маскве ў 1940 годзе. Творчая спадчына мастака захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондзе Беларускага саюза мастакоў. Вядомыя творы
ПамяцьУ 2002 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння мастака, РУП «Белпошта» выпусціла памятны канверт з партрэтам Акіма Шаўчэнкі на фоне яго твора «Плытагоны» (1932). Мастак канверта - Г. Долбік. Тыраж - 98900 асобнікаў[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|