Алесь Жаўрук
Алесь Жаўрук (сапр. Аляксандр Дзмітрыевіч Сінічкін; 19 жніўня 1910, Сянно — 23 жніўня 1942, Сталінград, цяпер Валгаград, Расія) — беларускі паэт. БіяграфіяНарадзіўся 19 жніўня 1910 года ў Сянне сям’і бухгалтара. У 1927 г. паступіў у Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, пасля заканчэння якога працаваў настаўнікам у саўгасе «Сосны» Любанскага раёна. Скончыў у 1938 годзе Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце. Быў ваенным карэспандэнтам армейскай газеты «В бой за родину»[1]. Загінуў у час бамбёжкі ў эвакуацыйным шпітальным караблі для параненых на Волзе каля Валгаграда[1]. ТворчасцьДэбютаваў у друку ў 1926 г. (вершы ў газетах «Магілёўскі селянін» і «Камуніст»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Ручаіны» (Мінск, 1936), «Дняпро выходзіць з берагоў» (Мінск, 1938), паэм для дзяцей «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада» (Мінск, 1939), «Пра майго таварыша» (з А. Ушаковым; Мінск, 1939), зборніка вершаў для дзяцей «Пра майго катка» (з А. Ушаковым; Мінск, 1950), паэмы «Крывёю сэрца» (1938), лібрэта оперы «Зарэчны барок» (з А. Ушаковым; пастаўлена ў 1940 г.). Выдадзеныя зборнікі «Выбранае» (Мінск, 1960), «Крывёю сэрца» (вершы, паэмы, успаміны пра паэта; Мінск, 1987)[1]. Дакументы з асабістага архіва захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва (фонд 5)[1]. ПамяцьІмем Алеся Жаўрука названыя вуліцы ў г. Сянно, Рагачове[1]. ЗноскіЛітаратура
|