Share to:

 

Альбрэхт Станіслаў Радзівіл

Альбрэхт Станіслаў Радзівіл
А. С. Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
А. С. Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
Герб «Трубы»
Герб «Трубы»
староста пінскі[d]
20 жніўня 1631 — 9 лістапада 1656
Папярэднік Юрый Збаражскі
Пераемнік Ян Караль Млоцкі[d]
канцлер вялікі літоўскі
6 лютага 1623 — 12 лістапада 1656
Папярэднік Леў Сапега
Пераемнік Крыштаф Жыгімонт Пац
7-ы падканцлер літоўскі
10 сакавіка 1619 — 6 лютага 1623
Папярэднік Геранім Валовіч
Пераемнік Павел Стэфан Сапега
староста луцкі[d]
1618 — 25 лютага 1622
Папярэднік Мікалай Сямашка[d]
Пераемнік Геранім Харленскі[d]

Нараджэнне 1 ліпеня 1593(1593-07-01)[1]
Смерць 12 лістапада 1656(1656-11-12)[2][3] (63 гады)
Месца пахавання
Род Радзівілы
Бацька Станіслаў Радзівіл[4][5]
Маці Марыяна з Мышкаў[d]
Жонка Рэгіна фон Айзенрайх[d][5] і Ганна Крысціна з Любамірскіх[d][5]
Адукацыя
Дзейнасць дзяржаўная служба[6] і палітыка[6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (мянушка Абаронца Правоў; 1 ліпеня 1593 — 12 лістапада 1656) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, пісьменнік, гісторык. Літоўскі магнат, князь, прадстаўнік роду Радзівілаў; падканцлер і канцлер вялікі літоўскі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Алыцы Валынскага ваяводства. Сын Станіслава Радзівіла.

У 15981605 вучыўся ў Віленскай акадэміі, пасля ў Вюрцбургу, з 1609 у Лёвене, да 1616 вандраваў па Нідэрландах, Францыі, Італіі, Швейцарыі.

Пасол на сеймы 1613 і 1619, дзе прызначаны падканцлерам ВКЛ. 3 канцлерам Л. Сапегам заключыў пагадненне, што адзін з іх абавязкова будзе знаходзіцца пры каралю Жыгімонце III для пільнавання інтарэсаў ВКЛ. На сейме 1623 прызначаны канцлерам ВКЛ. У знешняй палітыцы падтрымліваў планы Жыгімонта III авалодаць шведскім тронам (гл. Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй, 1600-1629). Каб зменшыць пагрозу з боку Асманскай імперыі і крымскіх татараў, выступаў за саюз з трансільванскім князем  (англ.) Габарам Бетленам і аўстрыйскімі Габсбургамі. У 1632 падтрымаў абранне на пасад Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV, але як шчыры католік выступаў супраць легалізацыі пры гэтым правоў пратэстантаў і праваслаўных. У 1646 выступіў супраць планаў караля распачаць вайну супраць Асманскай імперыі. У 1648 падтрымаў абранне на пасад Яна II Казіміра. Адной з прычын казацкага паўстання ва Украіне лічыў «сілу нашых злых учынкаў і ўціск бедных», выступаў за рашучую барацьбу з Б. Хмяльніцкім. Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 і Паўночнай зайны 1655—60 выехаў у Прусію, у 1656 прымаў удзел у перагаворах з Даніяй і Галандыяй у Гданьску, дзе і памёр (бяздзетным).

Пры правядзенні ўнутранай і знешняй палітыкі А. С. Радзівіл рашуча адстойваў інтарэсы роду Радзівілаў, у т.л. кальвінісцкай галіны, дэманстрацыйна бараніў асобныя інтарэсы ВКЛ у Рэчы Паспалітай.

Меў вялікія зямельныя ўладанні на Валыні (Алыка і інш.), Беларусі — Нягневічы, Налібакі (дзе ў 1636 годзе фундаваў касцёл[7]), маёнткі ў Літве і Польшчы. Трымаў шматлікія дзяржаўныя ўладанні, у т.л. Барысаўскае (з 1629), Пінскае (з 1631), Геранёнскае (з 1644) староствы, быў адміністратарам Кобрынскай і Шавельскай эканомій. Заснаваў Пінскі езуіцкі калегіум. Быў заснавальнікам касцёла ў Алыцы.

Аўтар і перакладчык каталіцкіх рэлігійных твораў. На лацінскай мове напісаў «Кароткі выклад падзей у Польскім каралеўстве ў час панавання Жыгімонта III, Уладзіслава IV і Яна Казіміра» (часткова апублікаваны ў польскім перакладзе Э. Катлубаем у 1848) і падрабязны «Дзённік» за 1632—56 — каштоўную крыніцу па ўнутранай і знешняй палітыцы Рэчы Паспалітай (упершыню апублікаваны ў польскім перакладзе Э. Рачынскім у 1839).

Літаратурная творчасць

Агульная структура яго твора, які ахоплівае перыяд з 1632 па 1656 гады і азагалоўлены «Успаміны пра падзеі ў Польшчы», — дзённікавая, хоць паведамленні, пададзеныя пад асобнымі днямі, звязваліся і сэнсам, і логікай выкладання з іншымі апавяданнямі, што знаходзіліся на значнай «часавай адлегласці» ад іх.

У адрозненне ад іншых твораў мемуарнай літаратуры сярэдзіны XVII ст. «Успаміны» А.-С. Радзівіла ўяўляюць сабою мастацкую суцэльнасць, якая адлюстроўвае размаітасць жыцця, адзінства індывідуальнага чалавечага лёсу ў складаным і шматгранным свеце.[8] Такім чынам, самім жыццём задаецца кантамінацыя апавядальна-мастацкіх элементаў, генетычна прыналежных да розных эстэтычных сістэм, да розных стылёвых плыняў. У творы спалучаюцца тонкая сатыра і філасофскія разважанні пра сябе і чалавечы лёс, пра наканаванасць і свабоду, пра багаслоўе і палітыку. Тут сустракаюцца алегарычныя «эўфемізмы» і рэлігійныя сентэнцыі, рэалістычныя дэталі прыдворнага побыту і панарамныя батальныя сцэны і інш. У несупыннай плыні падзей мільгацяць больш-менш выразна акрэсленыя постаці, пейзажы, гістарычныя факты, прыродныя з’явы. Прага да нечуванага, сенсацыйнага, імкненне ашаламіць чытача навізною і неардынарнасцю апісанага выяўляецца ва «Успамінах пра падзеі ў Польшчы» літаральна ва ўсім: расійскае войска гіне тысячамі, англічанін пускае з цынкавых труб дым агіднага паху, што на месцы забівае людзей; кароль прывёз у лагер гарматы «ашаламляльнае велічыні» і г.д.

Разгубленасць з прычыны страты цэласнасці рэнесансавага светапогляду кампенсуецца ў А.-С. Радзівіла спадзяваннем на Бога, крайняй рэлігійнай расчуленасцю. Пісьменніка пераследуюць думкі пра немінучае пакаранне за ўсё зробленае і нязробленае ў жыцці, бо дазнацца на самай справе, да чаго вядуць тыя або іншыя ўчынкі, на гэтым свеце немагчыма.

У кантэксце барочнай філасофіі трэба разглядаць апісанне дыпламатычнай місіі князя А. М. Львова ў Варшаву — самы ўдалы ў мастацкім плане эпізод ва «Успамінах». Паводзіны, знешні выгляд, звычаі гасцей не толькі ажыўляюць апавяданне, але і ператвараюць этыкетныя цырымоніі ў фарс. У якасці прыёмаў эстэтызацыі выкарыстоўваюцца сэнсавыя неадпаведнасці, гратэскна-парадыйныя «абразкі» (напрыклад, паводзіны маскоўцаў у тэатры), а таксама штучная стылёвая ўпрыгожанасць, складаныя тропы, гіпербалізацыя, ужыванне квяцістых рытарычных выразаў.

А.-С. Радзівіл вельмі тонка адчувае змястоўнасць самога жыццёвага матэрыялу і таму ў лаканічных, амаль дзелавых запісах перадае драматычную насычанасць жорсткіх закулісных схватак у каралеўскім палацы, сутыкненняў розных груповак, інтарэсаў, нацыянальнасцей. Рэалістычнасць і наўмысная ўскладненасць, хуткая змена падзей і пачуццяў, пагоня за ўсё новымі і новымі калізіямі, фактамі, сенсацыямі вымушаюць аўтара раз-пораз змяняць тэму, характар аповеду, пераходзіць ад лакальных інфармацыйных запісаў да разгорнутых мастацкіх аповесцяў.

Пісьменніку ўдалося намаляваць у сваім творы своеасаблівую панараму супярэчлівага і зменлівага гістарычнага жыцця за амаль чвэрць стагоддзя. Натуральна, што вобраз героя-аўтара не мог быць выяўлены ў гэтай панараме суцэльна і адназначна. Нярэдка жывога чалавека падмяняе ў творы магнацкая «поза», «статыстам» якой выступае Радзівіл Справядлівы. Аднак «поза» далёка не вычэрпвае ўвесь змест яго вобраза. 3 аднаго боку, ён сапраўдны патрыст і добры католік, з іншага, чалавек скупы і хцівы; адначасна імпульсіўны і разважлівы, шчыры і падманшчык, карыслівы і шчодры, філосаф і блазан; ён змяняе «маскі» ў залежнасці ад сітуацыі, настрою, жадання, выпадку. Калі раней аўтабіяграфічная літаратура толькі падыходзіла да адлюстравання складанасцей у характары героя, то ўзбагачэнне вобразнага свету коштам вы-карыстання барочнай паэтыкі і паглыбленне самааналізу ва «Успамінах» А.-С. Радзівіла зрабіла такі паказ магчымым і эстэтычна апраўданым.

Галерэя

Зноскі

  1. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 305. — ISBN 978-83-65880-89-5
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 161.
  3. Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 227, 305, 325. — ISBN 978-83-65880-89-5
  4. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
  5. а б в Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  6. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. Касцёл Унебаўзяцця Панны Марыі, в. Налібакі (руск.)(недаступная спасылка). Стаўбцоўскі раённы выканаўчы каміэт. Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2019. Праверана 30.09.2019.
  8. С. Гаранін (2010)

Гл. таксама

Бібліяграфія

  • Memoriale remm gestanim in Polonia, 1632—1656. T. 1—5. Wrocław etc., 1968—75;
  • Пол. пер. Rys panowania Zygmunta III // Athenaeum. 1848. T. 3, z. 4;
  • Пол. пер. Pamiętnik o dziejach w Polsce. T. 1—3. Warszawa, 1980;
  • Бел. пер. Дыярыюш аб падзеях у Польшчы // Спадчына. 1995. № 6; 1996. № 1—3.

Літаратура

  • Гаранін С. Гістарычна-мемуарная літаратура // Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: XI — першая палова XVIII стагоддзя / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома В. Чамярыцкі. — 3-е выд., выпр. — Мінск: Беларус. навука, 2010. — С. 724—726. ISBN 978-985-08-1166-0.
  • Радзівіл Альбрыхт Станіслаў. Дыярыюш аб падзеях у Польшчы // на pawet.net

Спасылкі

Index: pl ar de en es fr it arz nl ja pt ceb sv uk vi war zh ru af ast az bg zh-min-nan bn be ca cs cy da et el eo eu fa gl ko hi hr id he ka la lv lt hu mk ms min no nn ce uz kk ro simple sk sl sr sh fi ta tt th tg azb tr ur zh-yue hy my ace als am an hyw ban bjn map-bms ba be-tarask bcl bpy bar bs br cv nv eml hif fo fy ga gd gu hak ha hsb io ig ilo ia ie os is jv kn ht ku ckb ky mrj lb lij li lmo mai mg ml zh-classical mr xmf mzn cdo mn nap new ne frr oc mhr or as pa pnb ps pms nds crh qu sa sah sco sq scn si sd szl su sw tl shn te bug vec vo wa wuu yi yo diq bat-smg zu lad kbd ang smn ab roa-rup frp arc gn av ay bh bi bo bxr cbk-zam co za dag ary se pdc dv dsb myv ext fur gv gag inh ki glk gan guw xal haw rw kbp pam csb kw km kv koi kg gom ks gcr lo lbe ltg lez nia ln jbo lg mt mi tw mwl mdf mnw nqo fj nah na nds-nl nrm nov om pi pag pap pfl pcd krc kaa ksh rm rue sm sat sc trv stq nso sn cu so srn kab roa-tara tet tpi to chr tum tk tyv udm ug vep fiu-vro vls wo xh zea ty ak bm ch ny ee ff got iu ik kl mad cr pih ami pwn pnt dz rmy rn sg st tn ss ti din chy ts kcg ve 
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 
Kembali kehalaman sebelumnya