Аляксандр Рыгоравіч Акенцьеў
Аляксандр Рыгоравіч Аке́нцьеў (нар. 21 мая 1950, г. Чавусы, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар. БіяграфіяСкончыў у 1972 годзе БПІ. У 1972—2006 гадах працаваў у майстэрскай раённай планіроўкі, архітэктурна-канструктарскім аддзеле і архітэктурна-планіровачнай майстэрні БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1988 года — галоўны архітэктар праектаў. У 2006 г. пераведзены на працу ў «Мінскграда», дзе ўзначаліў творчы калектыў распрацоўшчыкаў генеральнага плана г. Мінска. Шмат гадоў выкладаў на кафедры горадабудаўніцтва БНТУ. Начальнік майстэрні генеральнага плана УП «Мінскграда»[1]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года (Мінск)[2]. Прафесійная дзейнасцьАсноўныя працы: праект рэканструкцыі раёна піянернай забудовы ў Наваполацку (1974), забудова мікрараёна Аэрапорт у Полацку (1982); у аўтарскім калектыве: генпланы Светлагорска (1975) і Маладзечна (1982), ПДП цэнтральных раёнаў Светлагорска (1975), Бярозы (1976), Брэста (1977), Маладзечна (1986), праект рэгенерацыі раёна гістарычнай забудовы Брэста (1985)[2]. Выкананыя ў ролі кіраўніка творчых калектываў працы: генеральныя планы гарадоў, праекты дэталёвай планіроўкі раёнаў, праекты рэгенерацыі і эскізы забудовы гарадскіх цэнтраў, сярод якіх гарады Мінск і Брэст, Полацк і Маладзечна, Светлагорск, Наваполацк, Нясвіж і інш[1]. З часу распрацоўкі дыпломнага праекта творчую дзейнасць будаваў на аснове метаду прадпраектных даследаванняў. Пры складанні інструкцый па складзе горадабудаўнічых праектаў ВБН 38-82 і БНБ 1.03.01-96 настойваў на абавязковасці ўключэння прадпраектнага этапу, даказваючы перавагі метаду сітуацыйнага горадабудаўнічага планавання ў параўнанні з абезасобленым нарматыўным метадам планавання развіцця тэрыторый[1]. Для павышэння ўзроўню горадабудаўнічай культуры насельніцтва і аказання кваліфікаванай дапамогі ўдзельнікам горадабудаўнічай дзейнасці ініцыяваў стварэнне ў рэспубліцы Праграмы няўрадавай сістэмы тэрытарыяльнай інфармацыі, з якой у 1990 г. высоўваўся працоўным калектывам БелНДІПгорадабудаўніцтва кандыдатам у дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь[1]. УзнагародыШматгадовая творчая дзейнасць адзначана прэміяй імя У. А. Караля, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3] і шматлікімі іншымі ўзнагародамі. Зноскі
Літаратура
|