Аляксей Аляксеевіч Волкаў
Аляксе́й Аляксе́евіч Во́лкаў (руск.: Алексе́й Алексе́евич Во́лков; 26 снежня 1889 (7 студзеня 1890), с. Дзмітрыева, Касімаўскі павет , Разанская губерня, Расійская імперыя — 4 сакавіка 1942, г. Масква) — савецкі дзяржаўны і партыйны работнік[2]. БіяграфіяНарадзіўся ў рускай сялянскай сям’і, скончыў пачатковую школу ў роднай вёсцы. Працаваў у саматужных майстэрнях. З 1912 працаваў у Пецярбургу: на Пуцілаўскім заводзе , суднабудаўнічай верфі, такелажнікам ваенных судоў. У 1915—1917 гадах працаваў такелажнікам у Гельсінгфорсе і Свеаборгу. У 1915 г. уступіў у РСДРП. У 1917 г. — член завадскога камітэта Пуцілаўскага завода, старшыня кантрольнай камісіі. У 1917—1918 гг. — у Чырвонай гвардыі ў Петраградзе. З чэрвеня 1918 года па жнівень 1920 года загадваў аддзелам аховы здароўя, быў членам Выканаўчага камітэта аднаго з раёнаў Петраграда[2]. У 1919—1920 гадах служыў у Чырвонай Арміі, ваенкам санітарнай часткі 19-й стралковай дывізіі 7-й арміі ; удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. У 1920 годзе непрацяглы час быў адказным арганізатарам раённага камітэта РКП(б) у Петраградзе. У тым жа годзе накіраваны на партыйную працу ў Сярэднюю Азію: старшыня Выканаўчага камітэта Ташкенцкага Савета (1920 — лістапада 1921), намеснік старшыні Камітэту дапамогі галадаючым Туркестана (лістапад 1921 г. — красавік 1922), начальнік Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі Народнага камісарыята ўнутраных спраў Туркестанскай АССР (май — ліпень 1922 года). З ліпеня 1922 г. — народны камісар сацыяльнага забеспячэння Туркестанскай АССР, з лістапада 1922 г. — намеснік народнага камісара сацыяльнага забеспячэння Туркестанскай АССР. Са снежня 1922 — адказны сакратар шэрагу павятовых камітэтаў КП(б) Туркестана (Палтарацкага, з сакавіка па верасень 1923 — Краснаводскага, у 1923—1924 гг . — Мервскага). Са снежня 1924 па 1925 г. — намеснік старшыні Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП (б) Туркменіі і адначасова намеснік народнага камісара рабоча-сялянскай інспекцыі Туркменскай ССР. У 1925—1927 гадах вучыўся на Курсах марксізму-ленінізму пры ЦК УКП(б). З 1927 г. — на партыйнай працы ва Украіне: старшыня Луганскай акруговай кантрольнай камісіі КП(б) Украіны (1927—1929), член Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Украіны (29 лістапад 1927 года — 5 чэрвеня 1930). З 1929 года — на кіруючых пасадах у Паволж’і: старшыня Камісіі па раскулачванню Выканаўчага камітэта Пугачэўскага акруговага Савета (1929—1930), загадчык Ніжне-Волжскім краявым аддзелам працы (па 1932 г.). З 1932 г. — на партыйнай працы ў Маскве: інструктар Маскоўскага гарадскога камітэта УКП(б) (1932—1933), 1-ы сакратар Кіраўскага раённага камітэта УКП(б) (1933—1937). З 29 мая па жнівень 1937 г. — 2-гі сакратар Маскоўскага гарадскога камітэта УКП(б)[3], член тройкі Маскоўскай вобласці замест М. С. Хрушчова[4]. З 11 жніўня 1937 года па 18 чэрвеня 1938 выконваў абавязкі першага сакратара ЦК КП(б) Беларусі[2].
На працягу паўгода было арыштавана і расстраляна 34 з 64 членаў ЦК, 8 з 21 кандыдата ў члены ЦК.
З чэрвеня 1938 г. — у распараджэнні ЦК УКП(б). У 1938—1940 гадах — на адказнай працы ў Чувашыі: старшыня Савета Народных Камісараў Чувашскай АССР (31 ліпеня — 20 кастрычніка 1938)[7], першы сакратар Чувашскага абласнога камітэта УКП(б) (1 кастрычніка 1938 г. — 4 сакавіка 1940 г; раней, з 17 па 24 верасня 1938 г. — выконваючы абавязкі)[2][8]. З 21 сакавіка 1939 года па 20 лютага 1941 быў членам Цэнтральнай Рэвізійнай камісіі УКП(б). З 1940 г. працаваў намеснікам старшыні Прэзідыума Усесаюзнага Савета лесапрамысловай кааперацыі, дырэктарам фабрыкі ў Маскве. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання (з 1937 г., член Савета Саюза ад Беларускай ССР[2][9]), членам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|