Share to:

 

Андрэй Мікалаевіч Латушкін

Андрэй Мікалаевіч Латушкін
Дата нараджэння 8 жніўня 1979(1979-08-08) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, архівіст, музыкант, паэт, гістарычны рэканструктар, кампазітар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук (2007)
Навуковае званне
Альма-матар

Андрэй Мікалаевіч Латушкін (нар. 8 жніўня 1979, в. Піямонт, Талачынскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык, архівіст, паэт, музыкант. Спецыяліст па архіўнай спадчыне Вялікага Княства Літоўскага. Кандыдат гістарычных навук (2007), дацэнт (2014)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 8 жніўня 1979 года ў вёсцы Піямонт Талачынскага раёна[1].

Скончыў у 2001 годзе гістарычны факультэт БДУ па спецыяльнасці «гісторыка-архівазнаўства», у 2005 годзе — аспірантуру БДУ. У 2007 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Нясвіжскі архіў князёў Радзівілаў у канцы XVIII — першай палове XX стагоддзя»[1].

У 2000—2005 гадах працаваў у аддзеле аўтаматызаваных архіўных тэхналогій і аддзеле старажытных актаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. З 2005 года выкладчык, а пасля дацэнт кафедры крыніцазнаўства гістфака БДУ[1].

У 2004—2005 і 2013—2014 гадах стажыраваўся ў Інстытуце гісторыі Варшаўскага ўніверсітэта[1].

Паэт, кампазітар, выканаўца (фольк-спевы). Удзельнік руху гістарычнай рэканструкцыі рыцарскай эпохі[1].

Навуковая дзейнасць

Напрамкі даследаванняў: крыніцазнаўства гісторыі Беларусі XIII—XVIII стагоддзяў; кірылічная, лацінская (польская) палеаграфія; гісторыя і арганізацыя архіўнай справы; фамільныя архівы Беларусі; тэарэтычныя аспекты архівазнаўства; пошук і рэстытуцыя страчанай дакументальнай спадчыны Беларусі; навуковая публікацыя гістарычных крыніц XVI—XVIII стагоддзяў; генеалогія Беларусі[1].

Знаўца архіва і бібліятэчных збораў Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў, які на аснове вынікаў яго даследавання ўнесены (2009) у Міжнародны рэестр Праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету»[1].

Узнагароды

Узнагароджаны Ганаровай граматай Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (2019)[1].

Творы

  • Нясвіжскі архіў князёў Радзівілаў у перыяд дзейнасці Вышэйшай радзівілаўскай камісіі (1814-1838 гг.): гісторыя і арганізацыя архіўнай справы, стан дакументаў // Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Cер. 3. Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. 2004. № 2. C. 39;
  • Да гісторыі Нясвіжскага архіва князёў Радзівілаў у 1790–1818 гг. // БАШ. Вып. 6. Мн.: БелНДІДАС, 2005. С. 46–60, і інш.

Крыніцы

Літаратура

Index: pl ar de en es fr it arz nl ja pt ceb sv uk vi war zh ru af ast az bg zh-min-nan bn be ca cs cy da et el eo eu fa gl ko hi hr id he ka la lv lt hu mk ms min no nn ce uz kk ro simple sk sl sr sh fi ta tt th tg azb tr ur zh-yue hy my ace als am an hyw ban bjn map-bms ba be-tarask bcl bpy bar bs br cv nv eml hif fo fy ga gd gu hak ha hsb io ig ilo ia ie os is jv kn ht ku ckb ky mrj lb lij li lmo mai mg ml zh-classical mr xmf mzn cdo mn nap new ne frr oc mhr or as pa pnb ps pms nds crh qu sa sah sco sq scn si sd szl su sw tl shn te bug vec vo wa wuu yi yo diq bat-smg zu lad kbd ang smn ab roa-rup frp arc gn av ay bh bi bo bxr cbk-zam co za dag ary se pdc dv dsb myv ext fur gv gag inh ki glk gan guw xal haw rw kbp pam csb kw km kv koi kg gom ks gcr lo lbe ltg lez nia ln jbo lg mt mi tw mwl mdf mnw nqo fj nah na nds-nl nrm nov om pi pag pap pfl pcd krc kaa ksh rm rue sm sat sc trv stq nso sn cu so srn kab roa-tara tet tpi to chr tum tk tyv udm ug vep fiu-vro vls wo xh zea ty ak bm ch ny ee ff got iu ik kl mad cr pih ami pwn pnt dz rmy rn sg st tn ss ti din chy ts kcg ve 
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9 
Kembali kehalaman sebelumnya