Масіма Джыроці
Масіма Джыроці (італ.: Massimo Girotti; 18 мая 1918 — 5 студзеня 2003) — адзін з самых паспяховых і запатрабаваных італьянскіх кінаакцёраў XX стагоддзя. БіяграфіяПачынаў як спартовец, напярэдадні Другой сусветнай вайны выйграў чэмпіянат Італіі па водным пола. Зоркай яго зрабіла галоўная роля ў дэбютным фільме Лукіна Вісконці «Апантанасць» (1943). Пасля ён працаваў з Вісконці над фільмамі «Пачуццё» і «Нявінны», а таксама сыграў некалькі яркіх роляў у фільмах іншых неарэалістаў. У 1950 г. выканаў галоўную ролю ў кінадэбюце іншага гіганта сусветнага кіно, Мікеланджэла Антаніёні, — стужцы «Хроніка аднаго кахання». Ён таксама шмат здымаўся ў італьянскіх поплумах у ролях герояў антычнасці. У 1960-я гг. Джыроці адыходзіць ад амплуа секс-сімвала. Ён здымаецца ў Пазаліні ў «Тэарэме» і «Медэі», а таксама спрабуе сябе ў характэрных ролях («Чырвоны намёт», «Апошняе танга ў Парыжы»). Зноскі
|