Іван Іосіфавіч Валадзько
Іван Іосіфавіч Валадзько (14 сакавіка 1895, в. Плябанцы, Мінскі раён — 24 сакавіка 1984, Мінск) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1955)[1]. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і селяніна-лесніка[2]. У яго рана выявілася любоў да малявання. Пасля заканчэння сельскай школы і 2-х класаў Мінскага гарадскога вучылішча ў 1912 годзе Іван Валадзько з’ехаў у г. Пензу, дзе паступае ў мастацкае вучылішча імя М. Д. Селіверстава на аддзяленне жывапісу, якое скончыў у 1918 годзе[2]. Працаваў настаўнікам малявання ў Яльцы, быў адным са стваральнікаў калекцыі ялецкага музея[2]. Вясной 1919 года вярнуўся ў Мінск[2]. У 1921 ўдзельнічаў ў 1-й Мастацкай выставе ў г. Мінску[2]. Скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве ў 1928 годзе. З 1929 года ў праектных арганізацыях Мінска[1], у Белжылсаюзе[3], у 1933—1944 гадах у праектных арганізацыях Масквы[1], у архітэктурнай майстэрні Массавета[3]. Член Саюза архітэктараў СССР з 1935 года[3]. У 1944 пастаянны прадстаўнік Упраўлення па справах архітэктуры пры СНК БССР. 3 1957 года навуковы супрацоўнік НДІ будаўніцтва і архітэктуры АН Беларусі, у 1963—1973 гадах БелНДІПгорадабудаўніцтва[4]. ТворчасцьРаботы ў Мінску: 112-кватэрны дом па вул. Маскоўскай (1932, сумесна з А. П. Воінавым, А. Крыловым, М. Гіляровым), гідраметэаралагічная абсерваторыя (1933), праект аднаўлення Дома I-га з’езду РСДРП (1947), Літаратурны музей Я. Купалы (1959, сумесна з В. Волчакам)[1]. Сярод іншых работ: павільён СССР на міжнародным кірмашы ў Страсбуры (Францыя, 1929)[4], павільён кінафікацыі на сельскагаспадарчай выстаўцы (1930)[3], бальніца ў Рэчыцы (1933), шэраг жылых, грамадскіх, прамысловых будынкаў, у т.л. лабараторны корпус завода імя Леніна[3] ў Маскве (1935—1937)[4]. Аўтар раздзелаў у працах «Архітэктура і горадабудаўніцтва Беларусі» (Мінск, 1957), «Метадычныя ўказанні па складанні схем раённай планіроўкі сельскагаспадарчых раёнаў ва ўмовах Беларускай ССР» (Мінск, 1963)[3]. Дакументы творчай ды службовай дзейнасці (праекты, артыкулы, справаздачы) і фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены дачкой[5]. Бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
|