Гідраметэаралагічная абсерваторыя (Мінск)
Гідраметэаралагічная абсерваторыя — помнік архітэктуры, знаходзіцца ў Мінску на праспекце Незалежнасці. Пабудаваная ў 1934 годзе (архітэктар Іван Іосіфавіч Валадзько). Мае рысы стылю канструктывізму. АрхітэктураТрохпавярховы прамавугольны ў плане з рызалітамі і невялікім тамбурам мураваны будынак на высокім цокальным паверсе, арыентаваны фасадамі па баках свету. У кампазіцыі вылучаны аб’ёмы дзвюх лесвічных клетак (выступаюць у плане і ўзвышаюцца над дахам), верхнія пляцоўкі выкарыстоўваюцца для правядзення натурных гідраметэаралагічных вымярэнняў і маюць спецыяльнае абсталяванне. Фасады вырашаныя ў строгіх лаканічных формах. Паўднёвы фасад мае балконы на ўсю даўжыню будынка на ўзроўні другога і трэцяга паверхаў. Планіроўка калідорная з двухбаковым размяшчэннем рабочых памяшканняў. Літаратура
Спасылкі
|