Іван Гарнаста́й (канец XV ст. — 1558[7]) — дзяк гаспадарскі (1508-1517), вялікі пісар літоўскі (з 1517), падскарбі земскі (з 1531), маршалак надворны літоўскі (з 1542). Адначасова выконваў абавязкі ваяводы троцкага (1538—1542) і віленскага (1549—1551), ваявода новагародскі (1551—1558). Тым жа часам дзяржаўца дарсунішскі (з 1525), староста слонімскі (з 1531), дзяржаўца мсцібогаўскі (з 1534), зэльвенскі (з 1535), біршцянскі (1539—1551), крэўскі (1556—1558).
Біяграфія
З роду Гарнастаяў. Каля 1509 года ездзіў на Валынь для правядзення попісу[7]. Пасол у Маскву ў 1522 годзе. Адзін з кіраўнікоў складання Попісу 1528 года[7].
На Попіс 1528 года ставіў 10 «коней» з уласных маёнткаў і 12 «коней» з застаўных, т.б. валодаў агулам 80 службамі і трымаў у заставе 96 службаў сялян[7].
Набыў шэраг маёнткаў у Берасцейскім і Ваўкавыскім паветах, ад паноў Кезгайлаў атрымаў Астрошыцы ў Менскім павеце, у канцы жыцця — спадчыну сваёй апошняй жонкі князёўны Марыі Багданаўны Заслаўскай у Аршанскім павеце.
Будзька Ч. Кніжка аб Івашку Гарнастаю. — Чыкага, 1955.
Груша А. І., Спірыдонаў М. Ф., Вайтовіч М. А. Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 г. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кніга 523. Кніга Публічных спраў 1 / рэдкал.: Г. Я. Галенчанка (адк. рэд.) і інш. — Мінск: Беларуская навука, 2003. — 444 с.