Багдан Сямёнавіч Сапега
Багдан Сямёнавіч Сапега (да 1450 — пасля 1512) — пісар гаспадарскі (1471—1488), акольнічы смаленскі (?), намеснік і дзяржаўца мцэнскі і любуцкі (1494—1500), намеснік высокадворскі (1503—1512), выконваў дыпламатычную службу. БіяграфіяСтарэйшы сын Сямёна Сапегі, заснавальнік чарэйска-ружанскай лініі Сапегаў. Праз шлюб у 1475 годзе з княжной Фядорай з Бабіч-Друцкіх-Сакалінскіх атрымаў маёнткі Чарэю, Белую, Тухачова, Лемніцу, Сар’ю, Грэзань, а таксама права апекі над Чарэйскім манастыром з вёскай Клубынічы. Шлюб паспрыяў кар’еры, бо жонка па маці была ў сваяцтве з Альгердавічамі, а цешча — княгіня Марыя Друцкая-Сакалінская з Чарэйскіх, была пляменніцай ўплывовага смаленскага епіскапа Місаіла[7]. Добра ўплывала на кар’еру Багдана дзейнасць роднага брата Івашкі (заснавальніка кодэньскай лініі Сапегаў), канцлера вялікай княгіні Алены Іванаўны, маршалка гаспадарскага, ваяводы віцебскага і падляшскага[7]. Таксама Багдан Сямёнавіч купіў шмат маёнткаў за ўласныя грошы, па абмене з братам Івашкам атрымаў Ельню — склаўшы гэтымі набыткамі ядро сапегаўскіх латыфундый. На дыпламатычнай службе быў у складзе пасольстваў у Маскву (1504, 1507), дзе ў 1507 годзе яго затрымалі і зняволілі (1507—1508) як закладніка за сям’ю Міхаіла Глінскага. Сям’яУ шлюбе з княжной Фядорай Друцкай-Сакалінскай меў трох сыноў — Івана, Януша і Фёдара; і двух дачок — Багдану і Ганну[7]. Зноскі
Літаратура
|