Імрэ Кертэс
І́мрэ Ке́ртэс (венг.: Kertész Imre, 9 лістапада 1929, Будапешт — 31 сакавіка 2016, Будапешт) — венгерскі празаік, журналіст, перакладчык. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2002). У 1944—1945 гадах падлеткам трапіў у фашыцкія канцлагеры Асвенцім і Бухенвальд. Тэма вайны дамінуе ў ягонай творчасці. ТворчасцьАўтабіяграфічныя кнігі «Страчаны лёс» (1975, бел. пер., 2012) пра жыццё хлопчыка ў канцлагерах Асвенцім і Бухенвальд, пра яго сталенне і веру ў перамогу дабра. Аўтар аповесцей «Па слядах» (1975—1998), «Англійскі сцяг», «Пратакол» (абедзве 1991), навэл, эсэ. Беларускія пераклады
Зноскі
Спасылкі
|