Анатоль Франс
Анато́ль Франс[8] (фр.: Anatole France, сапраўднае імя Jacques Anatole François Thibault) (16 красавіка 1844 — 12 кастрычніка 1924) — французскі раманіст і літаратурны крытык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1921). Член Французскай акадэміі (з 1896). ТворчасцьЛітаратурную дзейнасць пачынаў як журналіст і паэт. Дэбютам Анатоля Франса стаў томік вершаў у стылі парнаскай школы «L’Etui de Nacre» («Залатыя паэмы», 1873) і драматычная паэма «Les Noces Corinthiennes» («Карынфскае вяселле», 1876). У аповесцях «Іакаста» і «Худы кот» (абедзве 1879) выразная цікавасць да філасофіі пазітывізму, дакладных і прыродазнаўчых навук. Высокім майстэрствам адзначаны яго раманы «Злачынства Сільвестра Банара» (1881), «Таіс» (1890), «Харчэўня каралевы Гусіныя лапы» (1892), «Меркаванні пана Жэрома Куаньяра» (1893), кніга афарызмаў «Сад Эпікура» (1894), зборнікі навел «Валтасар» (1889), «Перламутравы куфэрак» (1892), «Студня святой Клары» (1895), «Кліо» (1900) і інш. Сусветную вядомасць набыла тэтралогія «Сучасная гісторыя» (1897—1901), раманы: філасофскі «На белым камені» (1904), сатырычны «Востраў пінгвінаў» (1908), гістарычныя «Богі прагнуць» (1912), «Паўстанне анёлаў» (1914), у якіх выкрываліся сацыяльна-палітычныя заганы, падзеі і норавы розных гістарычных эпох суадносіліся з тагачасным ладам. Паэтыка А.Франса адметная багаццем сатырычнай палітры, спалучэннем канкрэтна-рэалістычнага з умоўна-фантастычным, дакументальнасці з алегорыяй, біблейскімі матывамі і вобразамі, стылізацыямі старажытных легенд, хронік і мемуараў, утопіяй і антыўтопіяй. Аўтар кнігі «Літаратурнае жыццё» (т. 1-4, 1888-92, т. 5, выд. 1949), гістарычнай працы «Жыццё Жанны д’Арк» (т. 1-2, 1908), цыкла аўтабіяграфічных твораў; літаратурна-крытычных эцюдаў, філасофскіх дыялогаў, п’ес і інш. Доўгі час быў штатным храністам у французскай газеце «Temps». Выбраныя цытаты
Творы
Беларускія пераклады
На беларускую мову асобныя творы пераклалі А. Жукоўскі, М. Блісцінаў. Зноскі
Спасылкі
|