Адам Гюнтэр
Адам Гюнтэр фон Гільдэсгайм (польск.: Adam Günther von Hildesheim; 2 студзеня 1782 — 25 жніўня 1854, Вільня) — дзяржаўны дзеяч, калекцыянер і мецэнат. БіяграфіяРод паходзіць з Ніжняга Рэйна. Нарадзіўся ў сям’і Міхала, навагрудскага стольніка, уладальніка Пухова, Старыцы, Пакошава і Запосця Мінскай губерні. Вучыўся ў Віленскім універсітэце, належаў да Таварыства шубраўцаў. У 1808 г. атрымаў пацвярджэнне графскага тытула (фон Гільдэсгайм). Напярэдадні вайны 1812 года быў старшынёй цывільнага дэпартамента галоўнага суда Мінскай губерні. У чэрвені 1812 г. працаваў у створаным рускімі ўладамі Віленскім Галоўным камітэце для ваенных павіннасцяў (разам з І. А. Ляхніцкім). 7 ліпеня 1812 г. стаў сябрам адміністрацыйнай камісіі Мінскага дэпартамента, узначальваў аддзел паліцыі. У 1813 г. засядаў у камітэце рэгістрацыі стратаў, панесеных пад час вайны 1812 года жыхарамі Літвы (Беларусі). Быў сябрам Цэнтральнай камісіі вайсковай павіннасці для літоўскіх і беларускіх губерняў. З 1818 г. — старшыня (прэзідэнт) 1-га дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні, дарадца. Камісіянер Радзівілаўскай камісіі. Прэзідэнт Віленскага дабрачыннага таварыства. Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» і ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы. Пасля набыцця маёнтка Дабраўляны пабудаваў трохпавярховы палац, гаспадарчыя пабудовы, пасадзіў парк. Дубраўляны сталі культурным цэнтрам: тут была мастацкая галерэя, багатая бібліятэка, у капліцы сабрана калекцыя ваеннай зброі і амуніцыі XIII—XIX ст.: шлемы, кірасы, латы, парахоўніцы, бердышы, алебарды, чаканы, стрэлы, баявыя сякеры, лукі, даспехі крыжакоў і інш. Створаны музей народнага побыту (старыя хаты, аборы, борці і інш.). Цяпер большая частка экспанатаў знаходзіцца ў Варшаве. Пахаваны на Росах у Вільні. Сям’яЗ 1810 года ў шлюбе з Аляксандрай з Тызенгаўзаў (каля 1780—1843), мастачкай-аматаркай. Дзеці:
Літаратура
Спасылкі
|