Ро́са (літ.: Rasų kapinės, польск.: cmentarz Na Rossie w Wilnie) — могілкі ў Вільні, адзін з найстарэйшых і каштоўных у гісторыка-культурным плане некропаляў Літвы.
Гісторыя
У красавіку 1801 магістрат Вільні вылучыў дзялянку зямлі для могілак за тагачаснай гарадской мяжой. 6 мая 1801 могілкі былі асвечаны. 8 мая 1801 на іх быў пахаваны бургамістр Ян Мюлер. У 1814 да паўночнай часткі могілак быў далучаны яшчэ адна дзялянка зямлі.
Побач з гэтым могілкамі ў першай палове XIX размяшчалася месца пахавання памерлых у аддзяленні Антокальскай бальніцы хворых. Першапачаткова яго звалі Сірочым, затым Новай Росай (плошча 4,6 га).
Перад уваходам на могілкі ў 1920 былі пахаваны салдаты, якія загінулі ў савецка-польскай вайне. У 1935—1936 невялікія ваенныя могілкі былі перабудаваны па праекце Войцеха Ястжэмбоўскага, аўтара размешчанага ў цэнтры надмагілля над прахам маці і сэрцам Юзафа Пілсудскага. Побач пахаваны салдаты ганаровай варты, якія адмовіліся здаць зброю чырвонаармейцам у 1939 і былі расстраляныя на месцы. Частку могілак займаюць магілы байцоў Арміі краёвай.
З 1967 пахаванні на Росе, акрамя выключных выпадкаў, спынены.