Акадэмічны асяродакАкадэмічны асяродак — назва груп і асобных людзей у Акадэміі навук БССР у 1960—1970-я, якіх характарызуюць нацыянал-дэмакратычныя перакананні і спробы легальнай актыўнасці ў тагачасных умовах.[1] ГісторыяАбстаноўка 1960-х гадоў у краіне характарызавалася ліквідацыяй беларускага школьніцтва, беларускамоўнага перыядычнага друку. Айчынную літаратуру пачыналі вывучаць па расійскіх перакладах, а чынавенства спяшалася здзейсніць заклік Мікіты Хрушчова хутчэй прыйсці да камунізму, пазбавіўшыся роднай мовы. Становішча ж у Акадэміі Навук БССР могуць тлумачыць такія факты: дырэктар Інстытута мовазнаўства не ўмеў гаварыць па-беларуску, не карысталіся беларушчынай дырэктары іншых навуковых інстытутаў, навуковая літаратура за рэдкімі выключэннямі друкавалася па-руску. Прыём у аспірантуру ішоў праз шчыльнае партыйнае сіта. Значная частка супрацоўнікаў, асабліва звязаных з беларусазнаўствам, з’яўлялася спецагентурай. Усеагульная і ваяўнічая палітыка русіфікацыі выклікала пратэст многіх з беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку і акадэмічнай. Праўда, далёка не кожны адважваўся на выказванне сваёй пазіцыі, тым больш на нейкія дзеянні. У выніку ўжо з пачатку 1960-х гадоў у асяроддзі маладых навукоўцаў і аспірантаў пераважна гуманітарных навуковых інстытутаў Акадэміі пачынае складвацца нефармальнае кола аднадумцаў. Рух не быў фармалізаваны, не вялося ні спісаў, ні пратаколаў, не прымалася пісьмовых рашэнняў. Некаторыя яго ўдзельнікі нават не былі між сабою знаёмыя. Удзельнікі руху трапілі ў сталіцу ўжо пераважна нацыянальна свядомымі асобамі. Большасць з іх паходзіла з Заходняй Беларусі, або пэўны час там працавала. Менавіта на захадзе яны знаходзілі яшчэ жывых носьбітаў заходнебеларускага незалежніцкага руху, там маглі знаёміцца і з віленскімі беларускімі выданнямі, якіх нямала дзе ацалела ў куфрах. Амаль кожны з акадэмічнага асяродку меў кантакты з аднадумцамі па-за Акадэміяй — з універсітэцкай групоўкай студэнтаў-філфакаўцаў, з аб’яднаннем «На Паддашку», куды ўваходзілі пераважна мінскія мастакі і мастацтвазнаўцы; з групоўкамі Гродзеншчыны (Ларыса Геніюш, Алесь Белакоз), Маладзечна (Генадзь Каханоўскі, Мікола Ермаловіч), Баранавічаў, Наваполацка, некаторымі афіцэрамі і курсантамі ВІРТВ. Важную ролю ў тагачасным патрыятычным руху адыгрывалі таксама забіты пры загадкавых абставінах у 1972 годзе мастак Лявон Баразна і асабліва Уладзімір Караткевіч. Некалькі асоб з акадэмічнага асяродку практычна не ўдзельнічалі ў сходках, але яны назапашвалі і хавалі інфармацыю. Іх задачай было ўцалець пры магчымым разгроме руху і арыштах і стаць перадатчыкам ідэі Адраджэння наступнікам. Каля акадэмічнага асяродку знаходзіліся і пэўныя людзі, якіх дысідэнты падазравалі ў сувязях са спецслужбамі, даходзіла інфармацыя, што ўдзельнікамі патрыятычнага руху цікавяцца ў КДБ. АсобыУ 1974—1975 гадах былі звольнены з працы, як «нацыяналісты»:
Светапогляд і патрыятычная пазіцыя гэтых людзей фарміраваліся:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |