Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі
Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі (7 сакавіка 1938, в. Круці, гміна Мядзел, Пастаўскі павет — 20 студзеня 2013[3], Мінск, Беларусь) — беларускі археолаг, пісьменнік. Кандыдат гістарычных навук (1971). БіяграфіяСкончыў Мінскі педагагічны інстытут (1960). З 1962 года быў сярод удзельнікаў г.зв. «Акадэмічнага асяродку». З сярэдзіны 1960-х гадоў быў сябрам творчага аб’яднання мастакоў «На Паддашку». З 1966 года навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі. Падчас разгрому «Акадэмічнага асяродку» спецслужбамі ў 1973—1974 гадах быў звольнены з АН БССР, працаваў рознарабочым. Пазней зноў працаваў у Інстытуце гісторыі АН, але да Перабудовы быў невыязным. У 1990—2001 гадах — загадчык аддзела археалогіі каменнага і бронзавага вякоў. Выкладаў у БДУ. ДзейнасцьКірункі навуковай дзейнасці: матэрыяльная і духоўная культура плямён каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі паўночна-заходняй Беларусі, першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі. Праводзіў раскопкі помнікаў фінальнага палеаліту, мезаліту і неаліту ў басейнах Нёмана і Віліі, першабытных стаянак Крывінскага тарфяніку на Віцебшчыне. Вывучаў крэменездабыўныя шахты каля г.п. Краснасельскі і в. Карпаўцы Ваўкавыскага раёна, шэраг помнікаў бронзавага веку Панямоння. Вылучыў нёманскую культуру, крывінскі варыянт нарвенскай культуры. Даследаваў сярэдневяковы г. Мядзел (1982), замак у Лоску Валожынскага раёна (1987, разам з З. С. Пазняком). Аўтар навуковых, навукова-папулярных і празаічных твораў. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970), кнігі «Беларуская археалогія: Дасягненні археолагаў за гады Савецкай улады» (1987), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1, 1987), «Археалогіі Беларусі» (т. 1, 1997), «Гісторыі Беларусі» (т. 1, 2000). Падрыхтаваў да публікацыі ўспаміны Ларысы Геніюш «Споведзь» (Маладосць. 1990. № 1-6). У 2000-я гады выдаў шэраг кніжак, у т.л. «Як пошуг маланкі» — пра Расціслава Лапіцкага, «Дзесяць бітваў» — пра найбольш значныя для беларускай гісторыі бітвы. Вывучаў гісторыю Павілля і Нарачанскага краю[4].
Сям’яМеў брата Мяфодзія (1930—2000), чый сын Ігар (нар. 1955) таксама стаў археолагам[6]. У шлюбе са Святланай Піменавай (нар. 8 красавіка 1946), урачом-педыятрам 10-й дзіцячай гарадской клінічнай паліклінікі г. Мінска, пакінуў сына Максіма (нар. 6 жніўня 1976), таксама археолага, і дачку Алесю (нар. 15 сакавіка 1969), мастацтвазнаўцу і арт-крытыка, якая ў шлюбе з археолагам Вадзімам Беляўцом (нар. 2 жніўня 1970) нарадзіла сына Яна-Севярына (нар. 1999) і дачку Марту-Марыю (нар. 2002)[6] ТворыНа беларускай мове
На рускай мове
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|