Алан Хігер
Алан Хігер (англ.: Alan J. Heeger; нар. 22 студзеня 1936[1][2][…], Су-Сіці, Аява[3][4]) — амерыканскі фізік і хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (2000, сумесна з А. Макдыярмідам і Х. Сіракавам). Скончыў універсітэт Небраска (бакалаўр, 1957) і Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (доктар філасофіі, 1961). У 1962—1982 гадах працаваў у Пенсільванскім універсітэце. З 1982 года — прафесар фізікі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Барбары, у 1982—1999 гадах дырэктар Інстытута палімераў і арганічных матэрыялаў. З 1999 года адначасова працуе ў розных камерцыйных кампаніях. Сумесна з Аланам Макдыярмідам і Хідэкі Сіракавам распрацаваў метады атрымання арганічных палімерных матэрыялаў, электраправоднасць якіх параўнальная з электраправоднасцю металаў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|