Алехандра Гансалес Іньярыту
Алеха́ндра Ганса́лес Інья́рыту (ісп.: Alejandro González Iñárritu, нар. 15 жніўня 1963[1][2][…], Мехіка, Мексіка[3]) — мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, кінапрадзюсар, кампазітар і мантажор, уладальнік мноства ўзнагарод, у тым ліку чатырох прэмій «Оскар» за пастаноўку, прадзюсаванне і напісанне сцэнарыя да фільма «Бёрдмэн» (2014) і пастаноўку фільма «Выжылы» (2015). БіяграфіяАлехандра Гансалес Іньярыту нарадзіўся 15 жніўня 1963 года ў Мехіка. У 1984 годзе ён пачаў кар’еру дыск-жакея на папулярнай мексіканскай рок-радыёстанцыі WFM, дзе неўзабаве стаў прадзюсарам музычных перадач. У 1987 годзе Іньярыту ўзначаліў тэлевізійнае шоу Magia Gigital. З 1988 па 1990 гады быў прадзюсарам шасці поўнаметражных мастацкіх фільмаў. У 1990 годзе Алехандра быў прызначаны мастацкім кіраўніком найбуйнейшай у Мексіцы тэлекампаніі Televisa, а ў 1991 годзе стварыў прадзюсарскую кампанію Zeta Film. У гэты ж час ён вывучае мастацтва рэжысуры, здымае рэкламныя ролікі. У 1995 годзе Іньярыту зняў свой дэбютны тэлевізійны сярэднеметражны трылер «За грашыма» (ісп.: Detrás del Dinero) з удзелам Мігеля Базэ. Поўнаметражны дэбют Алехандра па сцэнарыі Гільерма Арыягі «Сука каханне» прыносіць рэжысёру намінацыі на прэстыжных кінафестывалях і міжнародную славу. Зняўшы рэкламны ролік для BMW і прыняўшы ўдзел у міжнародным праекце «11 верасня», Іньярыту здымае новы фільм «21 грам» — стылістычны працяг фільма «Сука каханне» з Шонам Пенам, Бенісіа Дэль Тора і Наомі Уотс у галоўных ролях. У 2006 годзе рэжысёр зняў драму «Вавілон» з Брэдам Пітам і Кейт Бланшэт у галоўных ролях. Стужка атрымала «Залаты глобус» як найлепшы драматычны фільм 2006 года. «Сука каханне», «21 грам» і «Вавілон» уяўляюць сабой трылогію Іньярыту і Арыягі пра смерць. Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
|