Альбрэхт Радзівіл (1558—1592)
Альбрэхт Радзівіл (8 сакавіка 1558, Вільня — 13 чэрвеня 1592, Кракаў) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак надворны (1579—1586) і вялікі літоўскі (з 1586). Валодаў Клецкім і Давыд-Гарадоцкім княствамі, маёнткамі Лебедзева, Хажова, Геранёны і Лаздуны ў Ашмянскім павеце[7]. Трымаў Ковенскае староства (з 1579). I ардынат клецкі (з 1586). БіяграфіяЗ нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Мікалая Чорнага, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Шыдлавецкіх. Меў братоў Станіслава, Юрыя, Мікалая. Навучаўся ў Лейпцыгскім універсітэце (1570—1573) і ў Рыме (1575—1576). У 1574 годзе ў Вільні перайшоў з кальвінізму ў каталіцтва. У 1579—1581 удзельнічаў у Інфлянцкай вайне (1558—1582), за ўдзел у вызваленні Полацку атрымаў пасаду надворнага маршалка. Браў удзел у складанні Ям-Запольскага міру (1582). У Клецку збудаваў мураваны касцёл, фундаваў шпіталь[8]. Ажаніўся з Ганнай Кетлер, герцагіняй курляндскай. У гонар гэтага шлюбу Гальяш Пельгрымоўскі напісаў панегірык «На шлюб найсвятлейшага князя і гаспадара Альберта Радзівіла» (Вільня, 1585)[9]. Меў дачок Ганну, Кацярыну і Барбару; сына Яна Альбрэхта (1591—1626), II ардыната клецкага. Зноскі
Літаратура
|