Аляксандр Грын
Аляксандр Грын (руск.: Александр Грин, сапр. імя Аляксандр Сцяпанавіч Грыне́ўскі; 23 жніўня 1880 — 8 ліпеня 1932) — рускі і савецкі пісьменнік, празаік, прадстаўнік рамантычнага рэалізму. Сам сябе адносіў да сімвалістаў. ПаходжаннеБацька — Стэфан Яўсеевіч Грынеўскі (1843—1914), удзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага 1863—64 гадоў, паходзіў са шляхты Дзісенскага павета Віцебскай губерні. Пасля адбыцця высылкі пасяліўся ў Вяцкай губерні, дзе пабраўся шлюбам[8][9] Маці — Ганна Сцяпанаўна Ляпкова. Біяграфічныя звесткіАляксандр Грын шмат вандраваў па Расіі; неаднойчы арыштоўваўся, быў у ссылцы. У 1919 годзе знаходзіўся ў Віцебску. Першае апавяданне «Заслуга радавога Панцялеева» (1906) было канфіскавана і знішчана. Напісаў больш за 350 апавяданняў, аповесцей, вершаў, паэм, сатырычных мініяцюр. ТворчасцьАпублікаваў зборнік «Славутая кніга» і «Здарэнне на вуліцы Пса» (1915), «Шукальнік прыгод» і «Трагедыя пласкагор’я Суан» (1916). Прозвішча «Грынеўскі» змяніў на псеўданім «Грын» у 1907 годзе. А. Грын стварыў свой непаўторны свет, авеяны рамантыкай прыгод, і засяліў яго мужнымі, высакароднымі і свабоднымі людзьмі. У яго творах арганічна пераплецены рэальнасць і невычэрпная фантазія, якая адлюстравала вечную мару пра чалавечае шчасце. Да найбольш папулярных належаць аповесць «Пунсовыя ветразі» (1923, экранізавана ў 1961), раманы «Бліскучы свет» (1924, экранізаваны ў 1984), «Залаты ланцуг» (1925), «Бягучая па хвалях» (1928, экранізаваны ў 1967), «Дарога нікуды» (1930) і інш. Яго творчасць доўгі час замоўчвалася і набыла новае прызнанне ў 1960-я гады. Выбраная бібліяграфія
Экранізацыі і інсцэнізацыіАсобныя творы экранізаваны. У 2013 годзе Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр паставіў на сваёй сцэне балет «Асоль» як творчую інтэрпрэтацыю «Пунсовых ветразей»[10]. Беларускія пераклады
Зноскі
Літаратура
|