Стэфан Еўзебіуш Грынеўскі (1843—1914) — быў шляхціцам з родавага маёнтка Якубёнкі Дзісенскага павета, у 1863-м сасланы ў Томскую губерню за ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага
Генрых Дмахоўскі (1810 — 1863) — удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху на землях Беларусі, Літвы і Польшчы ў 1830 — 1860-я гады. Скульптар.
Цікавыя факты
Са шляхты Дзісненскага павета паходзіў Стэфан Яўсеевіч Грынявіцкі (1843–1914), бацька вядомага пісьменніка-рамантыка Аляксандра Грына, аўтара «Пунсовых ветразей» і «Бліскучага свету». За ўдзел у паўстанні Кастуся Каліноўскага С.Грынявіцкі быў сасланы ў Калывань Томскай губерні, а потым у 1868 г. яму было дазволена перабрацца ў Вяцкую губерню. Там у яго ў шлюбе з Ганнай Сцяпанаўнай Грынявіцкай ў 1880 г. нарадзіўся сын Аляксандр. Прозвішча С. Грынявіцкага было русіфікавана на Грынеўскі[3][4].