Аляксандр Міхайлавіч Герасіменка
Алякса́ндр Міха́йлавіч Герасіме́нка (нар. 15 студзеня 1946, Узда, Мінская вобласць — 2 жніўня 2017) — беларускі палітык і дыпламат. БіяграфіяСкончыў машынабудаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, інжынер-механік (1969); завочнае аддзяленне Мінскай вышэйшай партыйнай школы КПБ, выкладчык грамадскіх дысцыплін (1986). Працаваў вытворчым майстрам на Беларускім аўтазаводзе ў г. Жодзіна (1969—1970), інжынерам, старшым інжынерам на Мінскім трактарным заводзе (1970—1973), старшым інжынерам на ваенным заводзе ў войсках Савецкай Арміі (ГДР, 1973—1975), вядучым інжынерам, загадчыкам сектара знешніх эканамічных сувязяў Мінскага праектна-канструктарскага тэхналагічнага інстытута Міністэрства трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання СССР (1975—1977), намеснікам старшыні, старшынёй Партызанскага райвыканкама г. Мінска, першым сакратаром Партызанскага райкама КПБ г. Мінска (1977—1990), другім сакратаром Мінскага гаркама КПБ (студзень — май 1990). У 1990—1995 гадах быў старшынёй Мінскага гарадскога савета народных дэпутатаў і старшынёй выканаўчага камітэта горада Мінска. Быў членам канстытуцыйнай камісіі Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га склікання[1]. Дыпламатычная дзейнасць16 жніўня 1995 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя, а таксама Грэчаскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве[2], у сувязі з чым скончыўся яго мандат дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання[3]. На пасадах пасла заставаўся да 11 верасня 2000 года, калі быў адстаўлены і адначасова прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь[4]. 13 красавіка 2006 года прызначаны быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы[5]. 10 верасня 2013 года быў вызвалены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы[6]. Зноскі
Спасылкі
|