Васіль Іванавіч Шарапаў
Васі́ль Іва́навіч Шара́паў (25 жніўня 1916, Красноўка Сенненскага павета Магілёўскай губерні, Расійская імперыя — 5 сакавіка 2017[2]) — беларускі савецкі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (1955—1968). БіяграфіяНарадзіўся 25 жніўня 1916 года ў вёсцы Красноўка Сенненскага павета Магілёўскай губерні (цяпер — Крупскі раён Мінскай вобласці). Працаваў памочнікам машыніста, машыністам. З 1937 года — у арміі, удзельнік і інвалід (страціў нагу ў баі пад Оршай) Вялікай Айчыннай вайны. З 1944 года — на партыйнай рабоце. У 1952—1955 гадах — першы сакратар Сталінскага райкама КПБ горада Мінска. Са студзеня 1955 года па студзень 1968 года ўзначальваў Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. 1968 — 1972 — першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта КПБ. У 1972 — 1989 гадах — Міністр будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР. 29 чэрвеня 2016 года В. І. Шарапаву прысвоена званне Ганаровага грамадзяніна Мінска[3]. Памёр 5 сакавіка 2017 года. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|