Амкадор
«Амкадор» — машынабудаўнічае прадпрыемства, заснаванае ў 1991 годзе ў Мінску. Вырабляе дарожна-будаўнічыя, камунальныя, снегаўборачныя, лясныя і сельскагаспадарчыя самаходы[1]. Штогод выпускае больш за 5 тыс. самаходаў[2]. Мае 3 заводы «Ударнік», «Дармаш» і «Дармашмэт» (вёска Калодзішчы, Мінскі раён) ды замежныя прадстаўніцтвы ў Індыі (Нью-Дэлі), Літве (Вільнюс), Прыднястроўі (Ціраспаль, Прыднястроўе), Расіі (Арол, Валгаград, Екацярынбург, Казань, Краснадар, Масква, Ніжні Ноўгарад, Новасібірск, Санкт-Пецярбург, Уладзівасток, Чалябінск) ды Украіне (Кіеў). Валодае 10 даччынымі прадпрыемствамі:
Уладальнікам 60 % акцый таварыства з’яўляецца Бірэндра Махата, родзіч Упендры Махаты — генеральнага консула Непала ў Беларусі[3]. У студзені 2013 г. у выніку продажу дадатковай эмісіі акцый 53,64 % ад статутнага фонду выкупіла ТАА «Інтэрсервіс»[4]. Міжнародныя санкцыіУ 2022 годзе «Амкадор» трапіў пад санкцыі Канады[5] і Украіны[6][7]. 5 снежня 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна кампаніі[8][9]. Зноскі
|