Калодзішчы
Кало́дзішчы[2] (трансліт.: Kalodziščy, руск.: Колодищи) — аграгарадок у Мінскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Калодзішчанскага сельсавета. НазваАд калода "кароткае тоўстае бервяно; вулей, зроблены з камля дуплістага дрэва". Недалёка ад Калодзішчаў — Ліпавая Калода. Канчатак як у назвах навакольных вёсак Азярышча, Масцішча, Гарадзішча (раней "Гарадзішчы"). ГеаграфіяПрымыкае да гарадской мяжы Мінска на ўсходзе ад горада. Тэрыторыя пасёлка складаецца з некалькіх частак, ізаляваных адна ад адной лесам, пусткамі, гаражнымі кааператывамі, складамі, прамысловымі зонамі і іншым. ГісторыяЗаснаваны ў 2-й палове XIX ст. як леснічоўка. Першымі пасяленцамі ў 1867 годзе былі прызначаныя леснікамі жыхары вёскі Бярозаўка — два браты Ілья і Міхаіл Карповічы. Да 1871 года разам з чыгункай Масква — Брэст пабудавана станцыя Калодзішчы. Неўзабаве пабудаваны невялікі лесапільны завод і праведзена вузкакалейная дарога. У 1910 годзе завод належаў Кляжыну, многія жыхары Калодзішчаў працавалі на ім. У 1917 годзе пабудаваны ваенны гарадок і размясцілася воінская часць па навучанні сабак для памежнай службы. Пабудавана чыгуначная ветка Калодзішчы — Міханавічы. У былой сядзібе Анісава адкрыта амбулаторыя. Адкрыта пачатковая школа. Падчас Другой сусветнай вайны Калодзішчы моцна пацярпелі. Цалкам знішчаны Беларускі рэспубліканскі радыёцэнтр, спалена школа, станцыя. У 1947 годзе Беларускі рэспубліканскі радыёцэнтр адноўлены. Адноўлены калгас «Перамога». Калодзішчы атрымалі статус рабочага пасёлка. У канцы 1950-х гадоў пабудаваны тыпавая сярэдняя школа з гімнастычнай залай, клуб і дзіцячы сад. У 1961 годзе ў Калодзішчах размешчана Геафізічнае ўпраўленне па здабычы і пошуках нафты ў Беларусі. У 1967 годзе Упраўленне пераўтворана ў трэст. У 1970 годзе ў Калодзішчах пабудаваны Беларускі тэлевізійны цэнтр. Адсюль у эфір пачала выходзіць трэцяя праграма Беларускага тэлебачання, магутнасць перадатчыкаў — 5/1,5 квт. У 1971 годзе адсюль жа пачалася трансляцыя таксама 1 і 2 праграм, магутнасцю перадавальных станцый 25/7,5 квт. У 1977 годзе ў Калодзішчах пабудаваны «Дом быту» і гандлёвы цэнтр. У 2008 годзе, пасля больш як дзесяцігадовага перапынку, пачата будаўніцтва некалькіх шматкватэрных дамоў. Рашэннем Мінскага райсавета ад 17 лютага 2011 года № 103 рабочы пасёлак Калодзішчы пераўтвораны ў аграгарадок. У 2019 годзе адкрыты падземны пераход праз чыгуначныя пуці і новы будынак чыгуначнай станцыі. У 2021 годзе пачата праектаванне і будаўніцтва чыгуначнага моста. АдукацыяПасля 1917 года адкрыта пачатковая школа. Першая настаўніца — Алена Васілеўна Крыцкая. Арганізаваны гурткі лікбезу. У 1933 годзе пачатковая школа пераўтворана ў сямігадовую, у 1936 годзе — у сярэднюю. Сярод вучняў школы
У канцы 1950-х гадоў пабудавана тыпавая сярэдняя школа з гімнастычнай залай. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Прадпрыемствы і арганізацыі
ТранспартВулічнае асвятленне, дарожнае пакрыццё, тратуары і пешаходныя дарожкі зроблены на цэнтральных вуліцах вакол чыгуначнай станцыі і шматпавярховых дамоў. Дарогі з цвёрдым пакрыццём да ваенных гарадкоў і Маскоўскай шашы. Праз аграгарадок праходзіць чыгунка Барысаў — Орша — Масква. У межах аграгарадка на станцыі Калодзішчы і прыпыначным пункце Садовы спыняюцца электрацягнікі рэгіянальных і гарадскіх ліній. На станцыі Калодзішчы абслугоўваюць турыстычныя цягнікі. Рэгулярна курсіруюць
Сярэдняя тэмпература паветра
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|