Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч
Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч (нар. 1968, в. Сухопаль, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (з 2024).
БіяграфіяСкончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1992), Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (2004), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2008)[3]. Працоўную дзейнасць пачаў у 1992 годзе ў саўгасе «Ружанскі» Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, куды быў прыняты на працу ў якасці начальніка мехатрада. У 2000 годзе ўзначаліў кіраванне калгасам імя Ленінскага камсамола, а праз два гады быў прызначаны дырэктарам ААТ «Жураўлінае» — аднаго з вядучых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці па вырошчванні збожжавых культур, рапсу і прадукцыі садаводства, вытворчасці свініны, малака, мяса буйной рагатай жывёлы[3]. З 2007 па 2011 год — генеральны дырэктар ААТ «Агракамбінат „Мачулішчы“» Мінскага раёна, у 2011 годзе прызначаны першым намеснікам генеральнага дырэктара ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу «Агракамбінат „Мачулішчы“»", у склад якога ўваходзілі 23 прадпрыемствы[3]. У 2012 годзе Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч быў прызначаны першым намеснікам старшыні Дзяржынскага райвыканкама — начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, потым займаў розныя пасады ў Пружанскім райвыканкаме. З 5 сакавіка 2016[3] да 29 ліпеня 2019 года А. К. Ліневіч узначальваў Капыльскі раённы выканаўчы камітэт. 29 ліпеня 2019 года вызвалены ад пасады старшыні Капыльскага райвыканкама і прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублкі Беларусь — інспектарам па Віцебскай вобласці з прысваеннем першага класа дзяржаўнага служачага[4]. Аляксандр Лукашэнка патлумачыў, што спыніў свой выбар на кандыдатуры Анатоля Ліневіча, таму што ён працяглы час працаваў у сельскай гаспадарцы і добра ведае гэтую сферу. 28 лютага 2023 года быў вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта[5] і ўзгоднены на месца першага намесніка старшыні Віцебскага аблвыканкама[6]. 27 чэрвеня 2024 года прызначаны міністэрам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[7]. УзнагародыУзнагароджаны медалём прападобнага Серафіма Сароўскага РПЦ (2016)[8], медалём праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай I ступені Слуцкай епархіі БПЦ (2018)[9], юбілейным медалём «115 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі » (2019)[10]. Зноскі
|