Аляксандр Уладзіміравіч Яфімаў
Аляксандр Уладзіміравіч Яфімаў (нар. 18 кастрычніка 1983, Барысаў, Мінская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (з 2024). БіяграфіяУ 2003 годзе скончыў Жодзінскі дзяржаўны палітэхнікум па спецыяльнасці «Тэхналогія абсталявання і аўтаматызацыя машынабудавання». У 2009 годзе скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Тэхналогія машынабудавання». У 2013 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Інавацыйны менеджмент». З 2003 па 2007 год працаваў на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе аператарам станкоў з праграмным упраўленнем. З 2007 па 2022 год працаваў на «Амкадоры» — аператар станкоў, майстар, начальнік участка, начальнік механазборачнай вытворчасці, намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці і якасці, генеральны дырэктар. З 2022 года па чэрвень 2024 года — намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь. 27 чэрвеня 2024 года празначаны Міністрам прамысловасці Рэспублікі Беларусь[1]. Узнагароды
ЗноскіСпасылкі |