Антопальскі раён
Анто́пальскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1959 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Антопаль. Плошча раёна 900 км², 85 населеных пунктаў. ГісторыяУтвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 13 сельсаветаў: Акцябрскі, Аніскавіцкі, Асіпавіцкі, Галоўчыцкі, Гарадзецкі, Дзераўноўскі, Дзеткавіцкі, Дзямідаўшчынскі, Заніўеўскі, Іласкі, Каменскі, Першамайскі, Худлінскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Асіпавіцкі, Дзераноўскі, Дзямідаўшчынскі, Заніўеўскі, Іласкі, Каменскі і Худлінскі, утвораны Грушаўскі і Імянінскі сельсаветы, вёскі Тыневічы і Пацы перададзены ў склад Драгічынскага раёна, вёска Пігановічы перададзена з Драгічынскага раёна[1]. 31 сакавіка 1959 года скасаваны Акцябрскі сельсавет. 8 жніўня 1959 года раён скасаваны. Антопаль і 4 сельсаветы (Галоўчыцкі, Дзеткавіцкі, Імянінскі і Першамайскі) перададзены ў Драгічынскі раён, Аніскавіцкі, Гарадзецкі і Грушаўскі сельсаветы — у Кобрынскі раён. Крыніцы
Літаратура
|