Лунінецкі раён
Луніне́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Падзелены на 11 сельсаветаў. Адміністрацыйны цэнтр — горад Лунінец. ГеаграфіяЛунінецкі раён знаходзіцца на ўсходзе Брэсцкай вобласці. На поўначы мяжуе з Ганцавіцкім раёнам, на паўночным усходзе — з Салігорскім раёнам Мінскай вобласці, на ўсходзе — з Жыткавіцкім раёнам Гомельскай вобласці, на поўдні — са Столінскім раёнам, на захадзе — з Пінскім раёнам. Плошча — 2,8 тыс. км²[4]. ГісторыяУтвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Пінскай вобласці[5]. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 19 сельсаветаў: Бастынскі, Бродніцкі, Валуцкі (Вялуцкі), Вулькаўскі 1-шы, Вулькаўскі 2-гі, Гарадоцкі, Гаўрыльчыцкі, Гоцкі, Дварэцкі, Дзятлавіцкі, Дрэбскі, Краснавольскі, Лахвенскі, Лоўчанскі, Лугскі, Лунінскі, Любачынскі, Чучавіцкі, Язвінскі[6]. Вялікая Айчынная вайнаВынікі гітлераўскай акупацыі адлюстраваны ў актах расследаванняў, якія праводзілі Лунінецкая і Ленінская раённыя камісіі садзейнічання ў Рабоце Надзвычайнай камісіі па расследаванню і ўстанаўленню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў на часова акупіраванай тэрыторыі Лунінецкага і Ленінскага раёнаў Пінскай вобласці. За час акупацыі ў горадзе Лунінец і населеных пунктах Лунінецкага раёна былі расстраляны 12 453 чалавекі (па навейшых даных — 16 637 чалавек), з іх 4437 жанчын і 3 674 дзіцяці. У канцэнтрацыйных лагерах закатаваны 3242 ваеннапалонныя салдаты і афіцэры Чырвонай Арміі. У Германію прымусова ўгнана 2319 чалавек[7]. За час акупацыі моцна пацярпелі 19 населеных пунктаў раёна. Колькасць загінуўшых жыхароў склала 3354 чалавекі. У горадзе Лунінец існавалі тры месцы масавых знішчэнняў мірных грамадзян: урочышчы Мачула, Бараўшчына, Баханова. Загінулі 5384 жыхары горада, у тым ліку 4244 яўрэі[7]. Урон, нанесены акупантамі эканоміцы раёна, склаў 201 338 983 рублі (дарэформенная лічба). Было разбурана 1020 жылых пабудоў, хаця, па сучасных падліках, гэта лічба павінна быць разы ў 2 большай. Агульная плошча разбурэнняў склала 603,3 тыс.кв. метраў. Было таксама знішчана і вывезена 27,2 тысяч галоў сельскагаспадарчай жывёлы, 7955 галоў хатняй птушкі і 40,6 тысяч цэнтнераў сельгаспрадуктаў[7]. Пасляваенны часЗ 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваныя Бастынскі, Бродніцкі, Вулькаўскі 1-шы, Вулькаўскі 2-гі, Гоцкі, Дрэбскі, Краснавольскі, Лоўчанскі сельсаветы, утвораны Вулькаўскі сельсавет[8]. 26 красавіка 1956 года ў склад Ленінскага раёна перададзена вёска Гоцк[9]. 8 верасня 1959 года Валуцкі сельсавет перайменаваны ў Бастынскі, скасаваны Лугскі сельсавет[10]. 20 студзеня 1960 года далучаны Любанскі, Мікашэвіцкі, Рыдзігераўскі, Сінкевіцкі сельсаветы і рабочы пасёлак Мікашэвічы скасаванага Ленінскага раёна[11]. 8 сакавіка 1960 года скасаваны Любанскі сельсавет, 27 чэрвеня 1961 года — Мікашэвіцкі сельсавет. 25 снежня 1962 года далучаны Малькавіцкі сельсавет скасаванага Ганцавіцкага раёна і вёска Багданаўка скасаванага Лагішынскага раёна[12]. 14 студзеня 1963 года далучаны Хорастаўскі сельсавет скасаванага Старобінскага раёна Мінскай вобласці. 7 сакавіка 1963 года Лунінец аднесены да катэгорыі гарадоў абласнога падпарадкавання. 30 красавіка 1965 года Хорастаўскі сельсавет перададзены Салігорскаму раёну Мінскай вобласці. 30 ліпеня 1966 года Малькавіцкі сельсавет перададзены ў склад адноўленага Ганцавіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лунінецкага раёна 13 сельсаветаў, 65 населеных пунктаў[13]. 1 снежня 1975 года скасаваны Любачынскі сельсавет. 14 жніўня 1979 года Гаўрыльчыцкі сельсавет перададзены Салігорскаму раёну. 11 жніўня 1980 года ўтвораны Багданаўскі сельсавет, скасаваны Язвінскі сельсавет. 22 жніўня 1997 года горад Лунінец і Лунінецкі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 25 жніўня 2005 года рабочы пасёлак Мікашэвічы атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. ПрыродаСярэдняя тэмпература студзеня- 3 градусы, ліпеня-+ 18 градусаў. Ападкі — 640 мм за год, вегетацыйны перыяд — 205 сутак. ЭкалогіяАдзін з чатырох раёнаў Брэсцкай вобласці, якія найбольш пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г.[14] Шчыльнасць забруджвання радыенуклідамі 2/3 плошчы раёна хістаецца ў межах ад 1 да 15 кюры на кв. км.[15] Карысныя выкапніГраніт, торф, пясок, гліна, сапрапель. НасельніцтваНасельніцтва раёна складае 75,7 тыс. чалавек (2009). У Лунінцы пражывае каля 24 тыс. чал., у Мікашэвічах — каля 14 тыс.чал. Раён налічвае 80 сельскіх населеных пунктаў. У 1995 годзе насельніцтва раёна налічвала 58,3 тыс. чалавек[4]. ТранспартПраз раён праходзяць 2 чыгуначныя лініі: Брэст-Гомель, Львоў-Рыга. Раён перасякаюць аўтамабільныя аўтадарогі:
У Мікашэвічах размяшчаецца рачны порт «Мікашэвічы». СлавутасціНа тэрыторыі раёна знаходзіцца 8 помнікоў архітэктуры, сярод якіх лунінецкая Свята-Крыжаўзвіжанская царква (1921), 81 помнік гісторыі, у тым ліку абеліскі, брацкія магілы, 6 помнікаў археалогіі. Помнік прыроды: векавыя дубы (в. Кажан-Гарадок). Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
У раёне ў розны час працавалі Максім Лужанін, Максім Танк, Андрэй Макаёнак. Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
Спасылкі
|