Анікшчэй
Анікшчэй (літ.: Anykščiai, беларуская назва — Ані́кшты[2]) — горад у паўночнай Літве. Адміністрацыйны цэнтр Анікшчэйскага раёна Уцянскага павета. Праз горад праходзіць чыгунка Панявежыс — Швянчоніс. Размешчаны за 100 км ад Вільні і за 52 км ад Уцяны, на рацэ Швянтойі (Святой, прыток Віліі). Анікшчэй знаходзяцца ў этнаграфічным рэгіёне Аўкштота. ГісторыяПершыя згадкі паселішча датаваны 1442 годам[3]. У XVI ст. пабудаваны двор Радзівілаў. Магдэбургскае права Анікшты атрымалі 17 студзеня 1792 года прывілеем вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Жыхары горада актыўна ўдзельнічалі ў паўстаннях 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, а ў наваколлі горада дзейнічала майстэрня па вытворчасці зброі для паўстанцаў. У 1902 годзе пабудавана водная электрастанцыя. Большасць насельніцтва Анікштаў была яўрэямі, якія практычна ўсе знішчаны нацыстамі у гады Другой сусветнай вайны. Пасля 1920 года Анікшты ў складзе Літоўскай рэспублікі, з 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі. Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|