Віекшней
Віекшне́й (літ.: Viekšniai, жам. Vėikšnē, беларуская назва — Векшні[2]) — горад у паўночнай Літве. Уваходзіць у склад Мажэйкейскага раёна Цяльшэйскага павета. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Размешчаны на беразе ракі Вянта за 17 км на паўднёвы ўсход ад горада Мажэйкей. Чыгуначная станцыя на лініі Шаўляй — Ліепая. ГісторыяВядомы з XIV ст. Мяркуецца, што каля 1565, у час валочнай памеры Векшнянскай воласці Вялікага Княства Літоўскага, у Векшнях заснаваны касцёл. Мураваны касцёл Яна Хрысціцеля пабудаваны ў 1634 (Векшні — цэнтр дэканата). У 1636 годзе заснавана школа. Былі дзяржаўным уладаннем, цэнтрам нягродавага староства, якое давалася ў трыманне магнатам. З 1703 года вякшнянскім старастам быў падканцлер вялікі літоўскі Станіслаў Шчука, потым — яго сын Марцін Леапольд, які 25 кастрычніка 1725 года даў Векшням магдэбургскае права і герб з выявай 3 высокіх гор. У 1743 годзе гэта права пацвердзіў вякшнянскі стараста Міхал Гурскі, у 1764 годзе пазбаўлены яго соймам. 15 траўня 1792 года кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі аднавіў магдэбургскае права для Векшняў і даў герб мястэчку з выявай 3 зорак (1 сярэбраная, 2 залатыя) пад каронай у блакітным полі[3]. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай ў 1795 годзе апынуліся ў складзе Расійскай імперыі[3]. Да 1842 года горад уваходзіў у склад Шавельскага павета Віленскай губерні[4]. У 1843 годзе мястэчка было перададзена ў наваствораную Ковенскую губерню. У 1853 годзе быў пабудаваны цагляны касцёл[5]. Векшні значна выраслі ў 1871—1873 гадах пры будаўніцтве Лібава-Роменскай чыгункі (Лібава — Ромны). У час Першай сусветнай вайны быў акупаваны нямецкай арміяй[4]. З 1918 года ў складзе Літвы. У 1940—1991 гадах у складзе Літоўскай ССР. З 1958 года пасёлак гарадскога тыпу ў Акмянскім раёне Літоўскай ССР[6]. З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. У 1995 годзе паўторна атрымаў правы горада. Цэнтр аднайменнага староства. У 1998 годзе атрымаў герб і сцяг. Насельніцтва
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|