Астурыя
Астурыя, або Астурыйскае княства (ісп. Asturias, Principado de Asturias, астур. Principáu d’Asturies) — аўтаномная супольнасць і правінцыя на поўначы Іспаніі. Размешчана на ўзбярэжжы Біскайскага заліва. Мяжуе на захадзе з Галісіяй, на ўсходзе з Кантабрыяй, на поўдні з Леонам. Мянуецца княствам па прычыне магчымасці атрымання ў спадчыну прастола Іспаніі прынцам Астурыйскім. Адміністрацыйны цэнтр — Аўеда. Найбуйнейшы горад — Хіхон. У правінцыі выкарыстоўваецца ўласная мова — астурыйская, але афіцыйнага статусу яна не мае. НасельніцтваНасельніцтва — 1 085 289 (13-е месца; даныя 2009 г.). Колькасць гарадскога насельніцтва Астурыі практычна спыніла свой рост з 1991 года. З тых часоў былі ўзлёты і падзенні, але ў цэлым насельніцтва заставалася стабільным. Гэты факт можна растлумачыць наступнымі дэмаграфічнымі фактарамі:
Буйнейшыя гарады
З 20 найбуйнейшых гарадоў 17 з’яўляюцца сталіцамі сваіх муніцыпалітэтаў. У Lugones і Las Vegas насельніцтва больш, чым у сталіцах іх муніцыпалітэтаў, а La Corredoria — другі па колькасці пасля Аўеда горад муніцыпалітэта. Адміністрацыйны падзелКняства Астурыя падзелена на 78 камун, юрыдычны статус якіх эквівалентны статусу муніцыпалітэтаў. Таксама існуе падзел на камаркі, які яшчэ не зацверджаны заканадаўча. З юрыдычнага пункта гледжання Астурыя падзелена на 18 судовых акруг, з судамі першай інстанцыі ў сталіцы кожнай з іх. Для выбараў Астурыя падзелена на тры выбарчыя падраздзяленні: заходняе, цэнтральнае і ўсходняе. Больш за ўсё людзей адносіцца да цэнтральнага падраздзялення. Вядомыя асобы
Зноскі
|