Пеньён-дэ-Алусемас
Пеньён-дэ-Алусемас – адна з іспанскіх тэрыторый, якая знаходзіцца ў Паўночнай Афрыцы. Уваходзіць у склад Іспаніі, але не адносіцца ні да адной адміністрацыйнай адзінкі, а кіруецца непасрэдна міністэрствам абароны. Пеньён належыць Іспаніі з 1559 года. Пеньён – гэта група з трох астравоў, самы вялікі з якіх Пеньён дэ Алусемас (скала шырынёй 50 м, даўжынёй 70 м, вышынёй да 27 м). Астатнія два вострава невялікія і плоскія вышынёй да 11 метраў. Агульная плошча астравоў складае 0,15 км². Астравы знаходзяцца каля ўзбярэжжа Марока (Ісла дэ Ціера знаходзіцца ў 300 метрах ад узбярэжжа), каля горада Аль-Хусайма, у 155 км на паўночны ўсход ад Сеўты і на 100 км на захад ад Мелільі. У наш час насельніцтва астравоў складаецца з ваеннага гарнізона колькасцю 60 салдат, якія размешчаны ў старым форце. Спасылкі |