Аўгуст Фердынанд Прускі
Аўгуст Фердынанд Прускі (ням.: August Ferdinand von Preußen; 23 мая 1730[1], Берлін — 2 мая 1813[1], Берлін) — прынц Прускі, прускі генерал. БіяграфіяФердынанд — малодшы сын караля Фрыдрыха Вільгельма I і яго жонкі Сафіі Даратэі Гановерскай, дачкі караля Вялікабрытаніі Георга I, і, адпаведна, малодшы брат Фрыдрыха Вялікага. Ужо ў 5 гадоў Фердынанд паступіў на службу ў пяхотны полк «Кронпрынц». У 1740 годзе брат прызначыў яго камандзірам старапрускага пяхотнага палка № 34. У 1756 годзе Фердынанд атрымаў званне генерал-маёра і суправаджаў караля ў кастрычніцкай паездцы ў Саксонію і Багемію, а ў 1757 годзе браў удзел у ваенным паходзе ў Багемію і Сілезію, дзе біўся ў бітвах пад Брэслау і пры Лейтэне. У 1758 годзе па стане здароўя быў вымушаны звольніцца з арміі ў званні генерала інфантэрыі. У гісторыю Фердынанд Прускі ўвайшоў таксама як заказчык палаца Бельвю ў Берліне і адзін з уладальнікаў палаца Фрыдрыхсфельдэ[3]. Нашчадкі27 верасня 1755 года Фердынанд ажаніўся з прынцэсай Ганнай Лізаветай Луізай Брандэнбург-Швецкай, дачкой маркграфа Фрыдрыха Вільгельма. У шлюбе нарадзіліся:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|