Сафія Даратэя Гановерская
Сафія Даратэя Гановерская (ням.: Sophie Dorothea von Braunschweig-Lüneburg, 16 сакавіка 1687, Гановер — 28 чэрвеня 1757, палац Манбіжу каля Берліна) — маці Фрыдрыха II, каралева Прусіі як жонка Фрыдрыха Вільгельма I, «караля-салдата». БіяграфіяСафія Даратэя — адзіная законнанароджаная дачка англійскага караля Георга I (у асабістай уніі — курфюрста Браўншвайг-Люнебурга) і яго жонкі Сафіі Даратэі Браўншвайг-Люнебургскай-Цэльскай, прынцэсы Альдэнскай. Будучы муж Сафіі Даратэі Фрыдрых Вільгельм некаторы час пражываў пры двары яе бабулі Сафіі Гановерскай, якая лічыла правільным выхоўваць яго разам са сваімі ўнукамі Георгам Аўгустам і Сафіяй Даратэяй. Стрыечныя браты недалюблівалі адзін аднаго з юнацтва, і менавіта Георг Аўгуст, які стаў каралём Вялікабрытаніі Георгам II, ажаніўся з Каралінай Брандэнбург-Ансбахскай, якую кахаў Фрыдрых Вільгельм. Дзіцем Фрыдрых Вільгельм не меў асаблівых пачуццяў да сваёй будучай жонкі. 28 лістапада 1706 года Сафія Даратэя выйшла замуж за тады яшчэ кронпрынца Фрыдрыха Вільгельма. Суровы кароль ажаніўся з тонкай і мастацка адоранай прынцэсе, якая цікавілася мастацтвам, літаратурай і модай. Нягледзячы на гэта, Сафія Даратэя самааддана даглядала за сваім мужам падчас яго хвароб, а кароль дазволіў ёй удзельнічаць у палітычным жыцці. У яе палац Манбіжу, дзе яна пражывала з 1712 года, часта прыязджаў сын Фрыдрых, які абажаў яе, і на якога яна мела вялікі ўплыў. У палацы Манбіжу знаходзілася тайная бібліятэка Фрыдрыха, тут са сваёй маці ён захоплена вёў філасофскія гутаркі і мог аддавацца заняткам, якія выклікалі незадаволенасць бацькі. Сафія Даратэя ведала пра спробу ўцёкаў сына і атрымлівала ад яго лісты з крэпасці ў Кюстрыне. Фрыдрых цяжка перажыў смерць маці. Кароль Прусіі, які незадоўга да гэтага пацярпеў паражэнне ў Колінскай бітве, пісаў сваёй сястры Амаліі Прускай:
АсобаПа апісанні дачкі Вільгельміны Прускай Сафія Даратэя ніколі не была прыгажуняй. Абсыпаная воспінкамі, яна мела добрую фігуру нягледзячы на шматлікія цяжарнасці. Аматарка мастацтва і навукі, яе адрознівалі славалюбства і фанабэрыстасць. Паводле слоў Вільгельміны «кароль-салдат» быў несправядлівы да Сафіі Даратэі, паколькі прытрымліваўся меркавання, што «жанчын трэба трымаць у падпарадкаванні, інакш яны пачынаюць віць вяроўкі са сваіх мужоў». НашчадкіУ Сафіі Даратэі нарадзіліся:
Зноскі
Спасылкі |