Базіліката
Базіліка́та (іт. Basilicata) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі. Рэгіён падзяляецца на 2 правінцыі: Матэру і Патэнцу. ГеаграфіяРэгіён ахоплівае вялікую частку Паўднёвых Апенін. Мяжуе з Апуліяй на поўначы, з Апуліяй і Іанічным морам на ўсходзе, з Калабрыяй на поўдні і Тырэнскім морам і Кампаніяй на захадзе. Амаль палова тэрыторыі Базілікаты пакрыта горамі. Часткова сюды заходзіць масіў Паліна, найвышэйшы пункт якога — Дольчэдормэ, 2267 м. Тут таксама праходзіць масіў Сірына з вышынямі Монтэ Папа (2004 м), Монтэ Рапара (1764 м) і горная сістэма Мадалена з вяршыняй Монтэ Вальтурына (1836 м). На поўначы рэгіёна размешчаны вулкан Спента. Раўніны займаюць 8 % тэрыторыі. Вялікая частка з іх прымыкае да марскога ўзбярэжжа. З рэк найбольш значныя Брадана, Базента, Агры, Сіні і Кавонэ. Клімат субтрапічны міжземнаморскі. У зоне ўзбярэжжа тыпова марскі, і чым далей углыб тэрыторыі, тым больш кантынентальны. ГісторыяБазіліката была населена людзьмі розных народаў з глыбокай старажытнасці. Адным з народаў былі луканы, ад імя якіх паходзіць гістарычная назва рэгіёна — Луканія. Луканы былі пакораны лацінамі, і рэгіён стаў адной з правінцый Рымскай імперыі. У Сярэднявеччы рэгіён Базіліката падвергся шматлікім набегам германскіх плямёнаў, готаў і лангабардаў, пасля чаго знаходзіўся пад уладай Візантыі. У 847 г. Базіліката ўвайшла ў склад аўтаномнага княства Салерна, утворанага ў выніку падзелу лангабардскага герцагства Беневента. З XI ст. тэрыторыя рэгіёна ўвайшла ў склад каралеўства Абедзвюх Сіцылій, а затым Неапалітанскага каралеўства. На працягу ўсёй гісторыі Базіліката заставалася найбяднейшым рэгіёнам Італіі, што спараджала пастаянныя сялянскія паўстанні, мяцяжы і масавыя міграцыі. Базіліката з’яўляецца найбяднейшым рэгіёнам Італіі і сёння. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|